Івіца Оліч
І́віца О́ліч (па-харвацку: Ivica Olić; нарадзіўся 14 верасьня 1979 году, Давар, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Харватыі на пазыцыі нападніка.
Івіца Оліч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 верасьня 1979 (45 гадоў) Давар, СФРЮ | |
Рост | 182 см | |
Вага | 85 кг[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
Пасавац Марсонія | ||
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1998 1998—2000 2000—2001 2001—2002 2002—2003 2003—2007 2007—2009 2009—2012 2012—2015 2015—2016 2016—2017 |
Марсонія Гэрта Марсонія Загрэб Дынама Загрэб ЦСКА Масква Гамбург Баварыя Вольфсбург Гамбург Мюнхэн-1860 |
42 (17) 2 (0) 42 (21) 29 (21) 27 (16) 78 (35) 78 (29) 55 (13) 78 (28) 25 (2) 21 (5) |
Зборныя | ||
2002—2015 | Харватыя | 104 (20) |
Клюбная кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьІвіца Оліч нарадзіўся й вырас у невялікай харвацкай вёсцы Давар, разьмешчанай побач з горадам Славонскі-Брод. Пачаў гуляць у футбол у мясцовым клюбе «Марсонія» ў 1996 годзе і правёў там два сэзоны.
У 1998 годзе заключыў кантракт з бэрлінскай «Гэртай». Аднак паколькі ня меў гульнявой практыцы ў «Гэрце», Оліч праз год вярнуўся назад у «Марсонію». У «Марсоніі» правёў удалы сэзон, забіўшы ў 29 гульнях 17 мячоў.
У 2001 годзе Оліч перабраўся ў футбольны клюб «Загрэб», дзе ў 28 матчах забіў 21 гол, чым дапамог сваёй камандзе заваяваць залатыя мэдалі чэмпіянату Харватыі. У наступным сэзоне Оліч працягнуў сваю кар’еру ў загрэбскім «Дынама», дзе ён забіў 16 мячоў у 21 матчы й стаў найлепшым бамбардзірам харвацкага чэмпіянату.
ЦСКА Масква
рэдагавацьХарвата хацелі купіць кіеўскае «Дынама» й ЦСКА, аднак армейцы апынуліся больш настойлівымі. У 2003 годзе Оліч заключыў чатырохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА. За чатыры гады ў клюбе Івіца ў агульнай складанасьці правёў 116 матчаў у якіх забіў 44 галы. У складзе ЦСКА Оліч тройчы перамагаў у чэмпіянаце Расеі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Расеі й Супэркубка, а ў 2005 годзе разам з ЦСКА стаў пераможцам Кубка УЭФА.
«Гамбург»
рэдагавацьУ студзені 2007 году Оліч перайшоў у «Гамбург». З прыходам Івіцы клюб выйшаў з зоны вылету й фінішаваў у верхняй частцы табліцы.
«Баварыя» Мюнхэн
рэдагавацьУлетку 2009 году Оліч перайшоў у «Баварыю»[2][3]. У паўфінале Лігі чэмпіёнаў 2010 году Оліч забіў ўсе 3 мячы й вывеў каманду ў фінал. Усяго ў Лізе чэмпіёнаў 2010 году ён забіў 5 мячоў.
Увосень 2010 году Івіца Оліч атрымаў траўму калена й выбыў са строю да канца сэзону. Пасьля заканчэньня сэзона 2010—2011 гадоў зьявіўся на полі ў некалькіх таварыскіх матчах. У пачатку сэзону 2011—2012 гадоў, у трэцім туры, у пераможным для «Баварыі» матчы з «Гамбургам» (5:0) зноў атрымаў траўму, на гэты раз сьцягна, і выбыў на нявызначаны тэрмін[4].
«Вольфсбург»
рэдагаваць26 красавіка 2012 году, на наступны дзень пасьля таго, як «Баварыя» забясьпечыла сабе выхад у фінал Лігі чэмпіёнаў 2011—2012 гадоў, Івіца абвесьціў, што пачне наступны сэзон у «Вольфсбургу», хоць раней меліся чуткі пра цікавасьць да харвата з боку «Ляцыё». Заробак харвата будзе складаць 6 мільёнаў эўра[5].
Вяртаньне ў «Гамбург»
рэдагаваць30 студзеня 2015 году стала вядома пра вяртаньне Оліча ў склад клюбу «Гамбург». З гульцом быў падпісаны 18-месяцовы кантракт[6].
Кар’ера ў зборнай
рэдагавацьОліч рэгулярна выклікаецца ў нацыянальную зборную сваёй краіны з 2002 году. На чэмпіянаце сьвету 2002 году ён правёў два матчы, забіўшы гол у вароты зборнай Італіі. Івіца таксама правёў тры матчы на чэмпіянаце Эўропы 2004 году й два матчы на чэмпіянаце сьвету 2006 году. 21 лістапада 2007 году Івіца Оліч стаў адным з творцаў перамогі зборнай Харватыі над родапачынальнікамі футболу — зборнай Ангельшчыны, забіўшы ў гэтым матчы гол.
16 лістапада 2014 году ў матчы адбору да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Італіі, які праходзіў на стадыёне «Сан-Сыра», Оліч правёў свой 100 матч у кашулі нацыянальнай каманды[7].
Дасягненьні
рэдагаваць«Загрэб»:
- Чэмпіён Харватыі: 2002
«Дынама»:
- Чэмпіён Харватыі: 2003
ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2003, 2005, 2006
- Уладальнік Кубка Расеі: 2005, 2006
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2004, 2006
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2005
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2010
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2010
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2010
- Фіналіст Ліга чэмпіёнаў: 2010, 2012
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьОліч мае двух сыноў, якіх клічуць Лука й Антоніё[8], а таксама дачку Лару. У адрозьненьне ад многіх сваіх калегаў, ён аддае перавагу трымацца ў цені ад СМІ й у цэлым жыве спакойным прыватным жыцьцём[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ FC Bayern München AG. fcbayern.de
- ^ З харвацкім нападнікам складзена трохгаловая дамова(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Баварыі»
- ^ Летом Олич станет игроком «Баварии»(недаступная спасылка). championat.ru
- ^ Виталий Турков. Ивица Олич снова травмирован. Fussball.ru
- ^ Экс-футболист ЦСКА Олич перейдет из «Баварии» в «Вольфсбург»
- ^ Ivica Olic: Hamburg sign Wolfsburg striker. BBC Sport
- ^ Italy cling on to hold Croatia. UEFA
- ^ «Olic: Nothing's decided yet». FIFA.com.
- ^ «Breitner lobt Olic: Ein Hochgenuss». Abendzeitung.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІвіца Оліч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Баварыі Мюнхэн»
- Статыстыка на сайце fussballdaten.de
- Статыстыка на сайце Soccerbase