Робін ван Пэрсі

Робін ван Пэрсі (па-нідэрляндзку: Robin van Persie, Аўдыё Nl-Robin van Persie.ogg ; нарадзіўся 6 жніўня 1983 году ў Ратэрдаме) — былы нідэрляндзкі футбольны нападнік, які выступаў за нацыянальную зборную Нідэрляндаў. Да прыходу ў «Манчэстэр Юнайтэд» восем гадоў правёў у «Арсэнале», у які прыйшоў у 2004 годзе з ратэрдамскага «Фэеноорду». У зборнай Нідэрляндаў дэбютаваў у 2005 годзе, гуляў на чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Нямеччыне.

Робін ван Пэрсі
Loco-Fener (10).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 жніўня 1983(1983-08-06)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004
2004—2012
2012—2015
2015—2018
2018—2019
Фэеноорд
Арсэнал
Манчэстэр Юнайтэд
Фэнэрбахчэ
Фэеноорд
61 (14)
194 (96)
86 (48)
57 (25)
37 (21)
Зборныя
2005—2017 Нідэрлянды 102 (50)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

БіяграфіяРэдагаваць

ДзяцінстваРэдагаваць

Робін нарадзіўся 6 жніўня 1983 году ў Ратэрдаме. Бацькі разьвяліся калі ван Пэрсі быў зусім маленькім. Пасьля суда Робін застаўся з бацькам, а дзьве яго сястры з маці. Хлопчыка выхоўвала вуліца: бацька і сын ван Пэрсі жылі ў прыгарадзе Ратэрдаму, у імігранцкім квартале. У школе Робін славіўся заўзятым падшыванцам, і яго некалькі разоў спрабавалі выключыць за благія паводзіны. Бацька адвёў яго ў футбольную сэкцыю «Эксэльсыёру», трэцяга па значнасьці ратэрдамскага клюбу. Дзіця апынулася пад наглядам, і зносіны са шпаной былі зьведзены да мінімуму. «Фэенордаўскія» скаўты ўбачылі ў «Эксэльсыёры» вельмі здольнага і хуткага футбаліста. Ва ўзросьце 13 гадоў Робін ван Пэрсі ўжо трэніраваўся ў школе «Фэеноорду».

«Арсэнал»Рэдагаваць

У студзені 2004 году Робін падпісаў кантракт зь лёнданскім «Арсэналам». Пасьля таго, як клюб пакінуў Пірэс, завяршыў кар’еру Бэргкамп, роля аднаго зь лідэраў дасталася ван Пэрсі. Вэнгэр знайшоў «Кобру» на месцы левага нападніка. Зараз Робін гуляе вельмі важную ролю ў камандзе Арсэна Вэнгера.

«Манчэстэр Юнайтэд»Рэдагаваць

15 жніўня 2012 году кіраўніцтва «Арсэналу» абвесьціла, што яны ўзгоднелі ўмовах пераходу гульца ў «Манчэстэр Юнайтэд», але ван Пэрсі да гэтага часу яшчэ не пагодзіўся на асабістыя ўмовы з клюбам[4]. 17 жніўня 2012 году ван Пэрсі афіцыйна быў прэзэнтаваны як гулец манчэстэрскага клюбу, падпісаўшы дамову на чатыры гады. Пераход, паводле зьвестак, каштаваў «Манэчстэр Юнайтэд» 24 млн фунтаў стэрлінгаў[5].

ДасягненьніРэдагаваць

 
Ван Пэрсі ў матчы за «Арсэнал».

«Фэеноорд»:

«Арсэнал»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Robin van Persie // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б Robin van Persie // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. ^ а б Robin van Persie // FBref.com (мн.)
  4. ^ Terms agreed for Van Persie transfer. Arsenal.com.
  5. ^ Van Persie transfer completed. ManUtd.com

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць