Поль Пагба
Поль Пагба́ (па-француску: Paul Pogba; нарадзіўся 15 сакавіка 1993 году, Парыж, Францыя) — францускі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Ювэнтус» і зборнай Францыі. Пагба зьяўляецца ўнівэрсальным гульцом, бо здольны згуляць як у напад, гэтак і ў абарону. Чэмпіён сьвету 2018 году.
Поль Пагба | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 сакавіка 1993[1][2][3] (31 год) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 84 кг[4] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012 2012—2016 2016—2022 2022— |
Манчэстэр Юнайтэд Ювэнтус Манчэстэр Юнайтэд Ювэнтус |
3 (0) 124 (28) 154 (29) 8 (0) |
Зборныя | ||
2013— | Францыя | 91 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьПоль пачаў сваю футбольную кар’еру ў 6 гадоў, гуляючы ў школе клюбу «Руасі-ан-Бры». Пасьля гэтага знаходзіўся ў структурах некалькіх францускіх клюбаў пакуль 6 кастрычніка 2009 году не перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд», дзе спачатку гуляў за моладзевыя каманды клюбу.
19 лютага 2011 году Пагба і тры іншыя гульцы клюбнай акадэміі былі заяўленыя галоўным трэнэрам «Манчэстэр Юнайтэд» сэрам Алексам Фэрг’юсанам у асноўны склад перад гульнёй 5 раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Кроўлі Таўн». Аднак дэбют гульца ў асноўны камандзе «МЮ», прычым зь першых хвілінаў, адбыўся 20 верасьня 2011 году ў матчы Кубка Футбольнай лігі супраць «Лідс Юнайтэд». У лізе дэбют гульца прыпаў на матч супраць «Сток Сіці» 31 студзеня 2012 году. Аднак у ліпені 2012 году кантракт з гульцом скончыўся, клюб ня меў жаданьня яго падаўжаць.
«Ювэнтус»
рэдагаваць27 ліпеня 2012 году Поль прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў «Ювэнтусе», а 3 жніўня Пагба падпісаў з «Ювэ» чатырохгадовы кантракт. Ужо 1 жніўня француз дэбютаваў за новы клюб у таварыскім матчы супраць «Бэнфікі», замяніўшы на 78 хвіліне Андрэа Пірлё. У афіцыйных матчах за «Ювэнтус» Поль дэбютаваў у Сэрыі А матчам супраць «К’ева».
2 кастрычніка Пагба дэбютаваў за новы клюб ў рамках Лігі чэмпіёнаў у хатнім матчы супраць данецкага «Шахтару» (1:1). 20 кастрычніка Пагба забіў свой першы гол за клюб у пераможным матчы чэмпіянату краіны супраць «Напалі» (2:0). 31 кастрычніка ён забіў пераможжны гол у браму «Балёньні» (2:1), пасьля чаго шэраг італьянскіх газэтаў паставілі Полю высокія адзнакі[5].
18 жніўня 2013 году паўабаронца стаў ключавым гульцом «Ювэнтуса» ў пераможнай гульні супраць «Ляцыё» (4:0) у матчы Супэркубка Італіі 2013 году. Падчас матчу Пагба замяніў Кляўдыё Маркізіё і забіў першы гол у гульні, пасьля чаго быў абраны гульцом сустрэчы. У сьнежні Пагба быў названы найлепшым маладым гульцом Эўропы[6]. У студзені 2014 году Поль быў уключаны ў сьпіс 10 самых таленавітых маладых гульцоў у Эўропе, паводле вэрсіі газэты The Guardian[7].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьНа міжнароднай арэне Пагба з 2008 году прадстаўляе зборную Францыі ў розных узроставых зборных. 22 сакавіка 2013 году дэбютаваў у складзе зборнай Францыі, у матчы адбору да ЧС-2014 супраць зборнай Грузіі, матчы скончыўся на карысьць французаў 3:1. 10 верасьня 2013 году забіў свой першы мяч за зборную ў матчы супраць зборнай Беларусі ў Гомлі на стадыёне «Цэнтральны», матчы скончыўся з рахункам 2:4.
Дасягненьні
рэдагаваць«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2013, 2015
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2017
- Пераможца Лігі Эўропы: 2017
Францыя:
- Чэмпіён сьвету: 2018
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2021
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Paul Pogba // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в PAUL POGBA // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Paul Labile Pogba // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б L'Équipe (фр.) — Groupe Amaury, 1946. — ISSN 0153-1069; 2263-4940
- ^ Paul Pogba gives Bologna a fright night to spark the superlatives in Italy. Guardian Media Group
- ^ Pogba: 2013 was a golden year! Football Italia
- ^ The next 10 big things: Europe's top youngsters and stars of the future. The Guardian
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць