Жэрвэ́ Лямб Яо́ Куасі́ (па-француску: Gervais Lombe Yao Kouassi), больш вядомы як Жэрвініё (франц. Gervinho; нарадзіўся 27 траўня 1987 году, Аньяма, Кот д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік грэцкага клюбу «Арыс» і нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару. Сваю мянушку атрымаў ад аднаго бразыльскага трэнэра яшчэ выступаючы на радзіме.

Жэрвініё
Colombia and Ivory Coast match at the FIFA World Cup 2014-06-19 (15).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 траўня 1987(1987-05-27)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 179 см
Вага 68 кг
Пазыцыя флангавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арыс Тэсалёнікі
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2009
2009—2011
2011—2013
2013—2016
2016—2018
2018—2021
2021—2022
2022—
Бэвэрэн
Лё-Ман
Ліль
Арсэнал
Рома
Хэбэй Чайна Форчун
Парма
Трабзанспор
Арыс Тэсалёнікі
61 (14)
59 (8)
67 (28)
46 (9)
71 (17)
29 (4)
88 (23)
9 (2)
11 (1)
Зборныя
2008— Кот д’Івуар 88 (23)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 сьнежня 2022.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 кастрычніка 2021.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Жэрвініё распачаў кар’еру ў юнацкай камандзе абіджанскага клюбу «АСЭК Мімозас», дзе правёў пяць гадоў. Менавіта ў гэтым клюбе ад бразыльскага трэнэра атрымаў мянушку «Жэрвініё». Неўзабаве футбаліст перайшоў у клюб другога івуарыйскага дывізіёна «Тумадзі», дзе некаторы час гуляў разам з братамі Яя, Калё й Ібраімам Турэ.

Праз два гады Куасі перайшоў у бэльгійскі чэмпіянат, дзе да 2007 году гуляў у складзе «Бэвэрэну». У сэзоне 2007—2008 гадоў выступаў у францускім чэмпіянаце ў клюбе «Ле-Ман» разам са сваім суайчыньнікам Рамарыкам. Пасьля добрага сэзону ў «Ле-Мане» футбалістам зацікавіліся скаўты некалькіх клюбаў, як то «Манака», «Пары Сэн-Жэрмэн», «Алімпік» Марсэль і «Арсэнал». Але ў выніку 21 ліпеня 2009 году Жэрвініё падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Ліль».

18 ліпеня 2011 году перайшоў у лёнданскі «Арсэнал», падпісаўшы з клюбам доўгатэрміновы кантракт[4][5]. У сваім дэбютным матчы ў Прэм’ер-Лізе супраць «Ньюкасл Юнайтэд» гулец быў ​​выдалены з поля на 76-й хвіліне пасьля сваркі з Джоі Бартанам[6]. 19 жніўня 2013 году футбаліст падпісаў кантракт з італьянскім клюбам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2017 году[7]. 25 жніўня 2013 году дэбютаваў за «Рому» у матчы 1-га туру чэмпіянату Італіі 2013—2014 гадоў у гасьцёх супраць «Ліворна»[8].

МіжнароднаяРэдагаваць

У лістападзе 2007 году Жэрвініё быў выкліканы ў галоўную зборную краіны на таварыскія матчы супраць зборных Анголы й Катару, а пазьней запрошаны ў склад зборнай на Кубак афрыканскіх нацыяў 2008 году. 15 чэрвеня 2010 году Жэрвініё згуляў свой ​​першы матч на чэмпіянаце сьвету 2010 году. Ён адгуляў 82 хвіліны супраць зборнай Партугаліі й быў названы найлепшым гульцом матчу паводле вэрсіі гледачоў ITV1.

ДасягненьніРэдагаваць

«Ліль»:

«Трабзанспор»:

Кот-д’Івуар:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць