Аляксандар Какорын

Алякса́ндар Како́рын (па-расейску: Александр Кокорин; нарадзіўся 19 сакавіка 1991 году, Валуйкі, СССР) — расейскі футбаліст, нападнік кіпрскага клюбу «Арыс» і нацыянальнай зборнай Расеі. У кастрычніку 2018 году быў арыштаваны паводле абвінавачваньня ў нападзе на чалавека. Пазьней гулец быў прызнаны вінаватым, праз што правёў у турме прыкладна год[3][4].

Аляксандар Какорын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сакавіка 1991(1991-03-19)[1][2] (33 гады)
Рост 184 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арыс Лімасол
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2013
2013
2013—2016
2016—2020
2020
2020—2021
2021—2024
2022—2023
2023—2024
2024—
Дынама Масква
Анжы
Дынама Масква
Зэніт
Сочы (арэнда)
Спартак
Фіярэнтына
Арыс Лімасол (арэнда)
Арыс Лімасол (арэнда)
Арыс Лімасол
92 (9)
0 (0)
79 (32)
62 (17)
10 (7)
8 (2)
10 (0)
29 (13)
24 (7)
7 (2)
Зборныя
2011—2017 Расея 48 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
14 лістапада 2017.

Кар’ера

рэдагаваць

Перад сэзонам 2008 году Аляксандар падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Клюб адчуваў цяжкасьці з нападнікамі, у выніку чаго 17-гадовы Какорын дэбютаваў у расейскай Прэм’ер-лізе ў матчы 24-га тура супраць «Сатурну» й забіў гол у матчы, які скончыўся на карысьць дынамаўцаў зь лікам 2:1[5], стаўшы самым маладым аўтарам гола ў тым чэмпіянаце.

3 ліпеня 2013 году на сходзе дырэктароў «Дынама» Какорын сказаў, што жадае працягнуць кар’еру ў «Анжы»[6]. Сума адчэпных склала 19 млн эўра. 10 ліпеня афіцыйны сайт «Анжы» абвесьціў, што Аляксандар далучыцца да каманды ў найбліжэйшыя дні[7]. 16 жніўня 2013 году Какорын вярнуўся ў «Дынама», гэтак і не згуляўшы за «Анжы» ніводнага матчу. Разам зь ім «Дынама» папоўнілі Ігар Дзянісаў і Юры Жыркоў.

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2011 году сваёй добрай гульнёй Какорын заслужыў выклік у нацыянальную зборную Расеі на таварыскі матч супраць зборнай Грэцыі, у якім адбыўся ягоны дэбют за зборную.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Зэніт»:

«Арыс»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць