Джон Брукс

амэрыканскі футбаліст

Джон Энтані Брукс (па-ангельску: John Anthony Brooks; нар. 28 студзеня 1993 году, Бэрлін, Нямеччына) — амэрыканскі футбаліст, абаронца нямецкага клюбу «Гэрта» і нацыянальнай зборнай ЗША.

Джон Брукс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 студзеня 1993(1993-01-28)[1] (31 год)
Рост 193 см
Вага 91 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гэрта
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011
2011—2017
2017—2022
2022—2023
2023—2024
2024—
Гэрта 2
Гэрта
Вольфсбург
Бэнфіка
Гофэнгайм
Гэрта
31 (0)
119 (7)
128 (6)
2 (0)
36 (2)
0 (0)
Зборныя
2013— ЗША 45 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 верасьня 2021.

Кар’ера

рэдагаваць

Першыя крокі ў футболе Джон пачаў у клюбе з роднага гораду «Гэрта», за які дэбютаваў у 2011 годзе спачатку ў складзе другой каманды клюбу «Гэрта-2». У сэзоне 2012—2013 гадоў, калі «Гэрта» гуляла ў другой Бундэсьлізе Джон дэбютаваў у асноўнай камандзе клюбу. 10 жніўня 2013 году пасьля вяртаньня бэрлінскага клюбу да эліты дэбютаваў у Бундэсьлізе матчам супраць «Айнтрахту».

У ліпені 2013 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай ЗША матчам супраць зборнай Босьніі і Герцагавіны. На чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Бразыліі быў уключаны ў сьпіс 23 гульцоў і ў першым жа матчы супраць зборнай Ганы забіў пераможны мяч, гульня скончылася зь лікам 2:1 на карысьць амэрыканцаў.

  1. ^ а б в John Anthony Brooks // Transfermarkt (мн.) — 2000.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць