Порту-Алегры
Порту-Алегры (па-партугальску: Porto Alegre) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар штату Рыю-Грандзі-ду-Сул. Порту-Алегры зьяўляецца адным з галоўных культурных, палітычных і эканамічных цэнтраў Бразыліі. У апошнія гады Порту-Алегры прымаў у сябе Сусьветны сацыяльны форум, ініцыятыва шэрагу няўрадавых арганізацыяў. 9-я Асамблея Сусьветнай Рады Цэркваў адбылася ў Порту-Алегры ў 2006 годзе. Горад будзе адным з гарадоў, якія мусяць прыняць у сябе матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году.
Порту-Алегры | |||||
парт. Porto Alegre | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 26 сакавіка 1772[1] | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Кіраўнік: | Нэлсан Маршэзан Жуніяр[d] | ||||
Плошча: | 496,827 км² | ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 1 509 939 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3039,16 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-3 | ||||
летні час: | UTC-2 | ||||
Тэлефонны код: | 51 | ||||
Паштовы індэкс: | 90000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 30°1′58″ пд. ш. 51°13′48″ з. д. / 30.03278° пд. ш. 51.23° з. д.Каардынаты: 30°1′58″ пд. ш. 51°13′48″ з. д. / 30.03278° пд. ш. 51.23° з. д. | ||||
Порту-Алегры | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
portoalegre.rs.gov.br/portal_pmpa_novo |
Гісторыя
рэдагавацьГорад заснаваны ў 1772 годзе. Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі Порту-Алегры ўжо ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя пасяліліся імігранты з Азорскіх астравоў, афіцыйнай датай заснаваньня лічыцца 1809 год.
У XVIII стагодзьдзі Порту-Алегры быў портам на возеры гораду Віяман. Акрамя перасяленцаў з Азорскіх астравоў, значную частку насельніцтва склалі сем’і з гораду Рыю-Грандзі, разьмешчанага ў прыбярэжным раёне на поўдзень ад Порту-Алегры, у той час былога ваеннай крэпасьцю.
На 1822 год у Порту-Алегры пражывала 12 тысяч жыхароў, менавіта ў гэты час Бразылія атрымала незалежнасьць. У канцы XIX стагодзьдзя горад прыняў шмат імігрантаў зь іншых частак сьвету, у прыватнасці зь Нямеччыны, Італіі й Польшчы. Пераважная большасьць насельніцтва мае эўрапейскае паходжаньне. У цяперашні час ён зьяўляецца найважнейшым портам штата Рыю-Грандзі-ду-Сул.
Эканоміка
рэдагавацьДзякуючы разьмяшчэньня на сутыку пяці рэкаў горад стаў важным портам, а таксама адным з галоўных прамысловых і камэрцыйных цэнтраў у Бразыліі. Са зьяўленьнем Мэркасура горад пачаў хутчэй расьці й квітнець у эканамічным пляне. Сельскагаспадарчыя й жывёлагадоўчыя прадукты, як то соя, скура, кансэрваваная ялавічына й рыс, экспартуюцца з Порту-Алегры за мяжу, як то ў Афрыку й Японію[2].
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://www2.portoalegre.rs.gov.br/turismo/default.php?p_secao=257
- ^ Porto Alegre, Brazil by Sergio Koreisha. Uoregon.edu. (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (гішп.)
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |