Тэафілё Гут’ерэс
Тэафілё Антоніё Гут’ерэс Ранкансьё (па-гішпанску: Teófilo Antonio Gutiérrez Roncancio; нарадзіўся 17 траўня 1985 году, Баранкільля, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Таленавіты нападнік, Tэo часьцяком падкрэсьліваецца калюмбійцамі ў сацыяльных мэдыя як культавая фігура[4].
Тэафілё Гут’ерэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 траўня 1985[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2010 2010—2011 2011—2013 2012 2012 2013 2013—2015 2015—2017 2016—2017 2017—2021 2021—2023 2023 2023 |
Баранкільля Атлетыка Хуніёр Трабзанспор Расінг → Лянус (арэнда) → Атлетыка Хуніёр (арэнда) Крус Асуль Рывэр Плэйт Спортынг → Расарыё Сэнтраль (арэнда) Атлетыка Хуніёр Дэпартыва Калі Атлетыка Букараманга Дэпартыва Калі |
40 (16) 20 (14) 17 (4) 40 (19) 2 (1) 18 (5) 21 (6) 47 (22) 23 (11) 21 (5) 119 (30) 50 (11) 13 (0) 18 (3) |
Зборныя | ||
2009— | Калюмбія | 52 (15) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУ дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клюбу «Баранкільля», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 28 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу галоўнай каманды «Атлетыка Хуніёр», у склад якой далучыўся ў 2007 годзе.
У 2010 годзе заключыў кантракт з турэцкім клюбам «Трабзанспор», у складзе якога правёў наступны год сваёй кар’еры. У 2011 годзе Тэо самавольна зьехаў з базы клюбу на радзіму без дазволу трэнэра сьцьвярджаючы, што мае некаторыя праблемы са здароўем. Пасьля праверак, лекары не знайшлі аніякіх праблемаў са здароўем, 3 лютага 2011 году, «Трабзанспор» прыняў прапанову ад «Расінгу» на пераход гульца. 2012 год гулец правёў у арэндах у складзе каманд клюбаў «Лянус» і «Хуніёр». Таксама некаторы час Гут’ерэс правёў у складзе мэксыканскага клюбу «Крус Асуль», у які перайшоў за 3 млн даляраў ЗША, зарабляючы ў новым клюбе 1,5 млн даляраў у год.
Да табару клюбу «Рывэр Плэйт» далучыўся ў 2013 годзе.
Міжнародная
рэдагавацьТэо ў 2009 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі. У першай жа гульні за зборную, якая праходзіла супраць зборнай Сальвадору, ён адзначыўся мячом. Матч скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць калюмбійцаў.
Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.
Дасягненьні
рэдагаваць«Трабзанспор»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2010
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2010
«Крус Асуль»:
- Уладальнік Кубка Мэксыкі: 2013(к)
«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2014(ф)
- Уладальнік Паўднёваамэрыканскага кубка: 2014
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2015
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2015
«Спортынг»:
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2015
«Атлетыка Хуніёр»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2018(ф), 2019(а)
- Уладальнік Кубка Калюмбіі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Калюмбіі: 2019, 2020
«Дэпартыва»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2021(ф)
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль(недаступная спасылка) на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Soccerway