Бэлу-Арызонці
Бэлу-Арызонці (па-партугальску: Belo Horizonte) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар штату Мінас-Жэйрас. Паводле насельніцтва займае 6-ы радок у краіне, пасьля Сан-Паўлу, Рыё-дэ-Жанэйра, Салвадору, Бразыліі й Фарталезы. У Бэлу-Арызонці было заснавана некалькі папулярных бразыльскіх рок-групаў, як то Jota Quest, Overdose, Sepultura і Soulfly.
Бэлу-Арызонці | |||||
парт. Belo Horizonte | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1701 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Мінас-Жэйрас | ||||
Плошча: | 330,9 км² | ||||
Вышыня: | 852,19 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 2 475 440 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 7480,93 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-3 | ||||
летні час: | UTC-2 | ||||
Тэлефонны код: | 31 | ||||
Паштовы індэкс: | 30000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 19°55′41″ пд. ш. 43°56′31″ з. д. / 19.92806° пд. ш. 43.94194° з. д.Каардынаты: 19°55′41″ пд. ш. 43°56′31″ з. д. / 19.92806° пд. ш. 43.94194° з. д. | ||||
Бэлу-Арызонці | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.pbh.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьГорад некалі быў маленькай вёсачкай, якая была заснавана Жуанам Лэйці да Сылвай Артысам, дасьледчыкам з Сан-Паўлу. Ён упершыню зьявіўся ў гэтым рэгіёне ў 1701 годзе, пакінуўшы экспэдыцыю залатой ліхаманкі. Затым ён тутака стварыў фальварак. Багацьце фэрмы й посьпехі ў гаспадарцы прывялі сюды людзей з навакольных месцаў, які таксама пасяліліся тут[1]. Іншым важным фактарам, які паўплываў на рост насельніцтва вёскі стаўся шлях мігрантаў з Сан-Франсішку на поўдзень краіны.
Папярэдняя сталіца штату Мінас-Жэрайс, Ору-Прэту была сымбалем манархічнай Бразыльскай імпэрыі, але пасьля дарваньня да ўлады рэспубліканцаў цэнтар штату было вырашына перанесьці ў Бэлу-Арызонці. Гэтая падзея адбылася ў 1889 годзе[2].
Дэмаграфія
рэдагавацьПа зьвестках перапісу 2010 году ў горадзе налічваецца 2 258 096 чалавек. Таксама перапіс паказаў, што ў горадзе жывуць 46,7% белых, 41,9% маюць зьмяшанае паходжаньне, 10,2% адносяцца да негроіднай расы й маецца прыкладна 1,1% выхадцаў з Азіі[3].
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ History of BH. wordpress.com
- ^ BH - History. Pampulha News
- ^ IBGE :: Censo 2010. Censo2010.ibge.gov.br.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБэлу-Арызонці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |