Гансалё Ігуаін

аргентынскі футбаліст

Ганса́лё Хэра́рда Ігуаі́н (па-гішпанску: Gonzalo Gerardo Higuaín; нар. 10 сьнежня 1984 году, Брэст, Францыя) — колішні аргентынскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Гансалё нарадзіўся ў Францыі ў сям’і аргентынскага футбольнага гульца Хорхэ Ігуаіна, які выступаў у той час за францускі клюб «Брэст». У 2007 годзе Гансалё атрымаў аргентынскае грамадзянства, якое стала другім пасьля францускага.

Гансалё Ігуаін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сьнежня 1987(1987-12-10)[1][2] (36 гадоў)
Рост 184 см[3][4]
Вага 89 кг[5]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007
2007—2013
2013—2016
2016—
2018—2019
2019
2020—2022
Рывэр Плэйт
Рэал Мадрыд
Напалі
Ювэнтус
Мілян (арэнда)
Чэлсі (арэнда)
Інтэр Маямі
31 (13)
190 (107)
104 (71)
96 (45)
15 (6)
14 (5)
68 (29)
Зборныя
2009— Аргентына 75 (31)

Ігуаін вядомы сваёй хуткасьцю й добрымі забіўнымі здольнасьцямі[6].

Кар’ера

рэдагаваць

«Рывэр Плэйт»

рэдагаваць

Гансалё распачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Рывэр Плэйт». У 2005 годзе ён упершыню быў прыцягнуты да выступаў асноўнай каманды, дэбютаваўшы 29 траўня ў прайграным матчы супраць «Хімнасіі і Эсхрыма»[7]. 12 лютага 2006 году Ігуаін забіў свой першы гол лізе ў пераможным матчы супраць «Банфілду»[8]. Футбаліст скончыў сэзону 2005—2006 гадоў зь пяцьцю галамі ў дванаццаці матчах[9].

У сьнежні 2006 году гішпанскі клюб «Рэал» падпісаў Ігуаіна за 13 млн эўра, пасьля таго як «Рывэр Плэйт» адхіліў прапанову ад 10 млн эўра. Гансалё дэбютаваў у складзе каралеўскага клюбу 11 студзеня 2007 году супраць клюбу «Рэал Бэтыс» у другім раўндзе Кубка Гішпаніі.

Міжнародная карера

рэдагаваць

Ігуаін зьяўляецца адным з трох аргентынскіх гульцоў, які выступалі за нацыянальную зборную й пры гэтым нарадзіліся па-за межамі Аргентыны. Акрамя Гансалё такімі гульцамі былі Пэдра Суарэс Арыка[10] й Канстантын Урбіета Соса[11]. Першапачаткова Гансалё адхіліў заклікі як з боку аргентынскай, гэтак і з боку францускай нацыянальных камандаў[12][13], сьцьвярджаючы, што ў той час ён быў у нерашучасьці за якую з краінаў ён жадаў бы гуляць. Аднак у канчатковым выпадку Гансалё абраў для сябе выступы ў аргентынскай нацыянальнай зборнай[14].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Рэал»:

«Напалі»:

«Ювэнтус»:

«Чэлсі»:

  1. ^ а б в Gonzalo Higuaín // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Gonzalo Higuaín // FBref (мн.)
  3. ^ а б https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/gonzalo-higuain
  4. ^ а б https://www.transfermarkt.es/chelsea-fc/kader/verein/631/saison_id/2018/plus/1
  5. ^ а б https://sport.sky.it/calcio/squadre/juventus/rosa
  6. ^ Player Profile (анг.). Real Madrid CF. Архіўная копія ад 7 красавіка 2010 г.
  7. ^ Higuain los convence a todos (гішп.). canchallena.com. Архіўная копія ад 4 лістапада 2009 г.
  8. ^ Gonzalo Higuaín All goals 2005–2006 (Boca Juniors) (анг.). Guardian Stats. Архіўная копія ад 10 кастрычніка 2012 г.
  9. ^ Gonzalo Higuaín Facts (анг.). Guardian Stats. Архіўная копія ад 27 студзеня 2010 г.
  10. ^ Pedro Arico Suárez. FIFA.com. Архіўная копія ад 9 лістапада 2012 г.
  11. ^ Constantino Urbieta Sosa. FIFA. Архіўная копія ад 9 лістапада 2012 г.
  12. ^ La Celeste y Blanca pesa (гішп.). Olé. Архіўная копія ад 14 лістапада 2006 г.
  13. ^ Domenech turns to uncapped tyros (анг.). UEFA (9 лістапада 2006).
  14. ^ Higuain to choose Argentina over France (анг.). Yahoo sports.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць