Мануэль Ноер

нямецкі футбаліст

Мануэ́ль Но́ер (па-нямецку: Manuel Neuer; нарадзіўся 27 сакавіка 1986 году, Гельзэнкірхэн, ФРН) — нямецкі футбаліст, брамнік клюбу «Баварыя» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. У 2014 годзе Ноер стаў чэмпіёнам сьвету разам са зборнай Нямеччыны, а таксама атрымаў узнагароду «Залатыя пальчаткі» як найлепшы брамнік турніру.

Мануэль Ноер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 сакавіка 1986(1986-03-27)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 193 см
Вага 92 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2011
2011—
Шальке-04
Баварыя
156 (0)
355 (0)
Зборныя
2009— Нямеччына 124 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

«Шальке-04»

рэдагаваць

З 5 гадоў пачаў займацца ў футбольнай школе клюбу «Шальке-04». У 2003 годзе 17-гадовы брамнік пачаў гуляць за рэзэрвовую каманду «Шальке-04» у Рэгіянальнай лізе, але вылецеў разам зь ёй у чацьвёрты нямецкі дывізіён, дзе й правёў цэлы сэзон.

У сэзоне 2005—2006 гадоў быў прызваны ў першую каманду ў якасьці запаснога галкіпэра, месца ў аснове тады займаў Франк Рост. У Бундэсьлізе, тым ня менш, Мануэль дэбютаваў толькі ў жніўні 2006 году ў матчы супраць «Алеманіі» (1:0). Пасьля гэтага згуляў крыху пазьней у матчы 10-га тура супраць «Баварыі» (2:2), пры гэтым ягоная гульня так спадабалася галоўнаму трэнэру гельзэнкірхэнцаў Мірку Сломку, што ён стаў асноўным брамнікам каманды, а Рост у выніку перайшоў у «Гамбург». Усяго ў сэзоне 2006—2007 гадоў Ноер у складзе «Шальке-04» правёў 27 матчаў.

20 красавіка 2011 году клюб паведаміў, што Ноер ня будзе падаўжаць кантракт з «Шальке-04», які заканчваецца па завяршэньні сэзону 2011—2012 гадоў[4], нягледзячы на ​​неаднаразовыя спробы кіраўніцтва «Шальке» пераканаць яго не пакідаць клюб, уключаючы прапановы з павышэньнем заробку.

«Баварыя»

рэдагаваць

8 чэрвеня 2011 году «Баварыя» падпісала з брамнікам пяцігадовы кантракт[5] на суму ў 18 мільёнаў эўра[6] плюс 7 мільёнаў у якасьці бонусаў за ўдалае выступленьне Ноера ў мюнхэнскім клюбе[7][8]. Пасьля пратэстаў заўзятараў клюбу супраць набыцьця Ноера, бо некаторыя фанаты былі незадаволеныя купляй брамніка «Шальке», замірэнчая сустрэча паміж прадстаўнікамі «Баварыі» і групай прадстаўнікоў заўзятараў адбылося 2 ліпеня 2011 году.

Адразу ў першыя тыдні знаходжаньня ў структуры новага клюбу, пасьля матчу супраць «Гофэнгайму» (0:0), Ноер пабіў рэкорд «Баварыі» па колькасьці праведзеных хвілінаў без прапушчаных мячоў, правёўшы больш за 1000 хвілінаў без прапушчаных. Ён палепшыў рэкорд, які раней усталяваў Олівэр Кан[9]. 25 красавіка 2012 году Ноер выратаваў каманду падчас сэрыі пэнальці ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, узяўшы пэнальці Крыштыяну Раналду і Кака, аднак у фінале на родным стадыёне баварскі клюб трываў паразу ад «Чэлсі», таксама ў сэрыі пэнальці.

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Упершыню дэбютаваў за зборную Нямеччыны па футболе 2 чэрвеня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай ААЭ. Перамогу атрымала каманда Нямеччыны зь лікам 7:2. На чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе немцы сталі бронзавымі прызэрамі, удзельнічаў ва ўсіх сустрэчах сваёй каманды, акрамя гульні за трэцяе месца. Пасьля ЧС-2010 стаў першым брамнікам нямецкай зборнай. У 2014 годзе стаў чэмпіёнам сьвету, які праходзіў у Бразыліі, акрамя гэтага Мануэль стаў найлепшым брамнікам турніру.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Шальке-04»:

«Баварыя»:

Міжнародныя

рэдагаваць

Нямеччына:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць