Мэсут Эзіль

нямецкі футбаліст

Мэсу́т Эзі́ль (па-нямецку: Mesut Özil; нарадзіўся 15 кастрычніка 1988 году, Гельзэнкірхэн, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст турэцкага паходжаньня, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Мэсут Эзіль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1988(1988-10-15)[1][2] (36 гадоў)
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазыцыя атакуючы паўабаронца, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2008—2010
2010—2013
2013—2021
2021—2022
2022—2023
Шальке-04
Вэрдэр
Рэал Мадрыд
Арсэнал
Фэнэрбахчэ
Істанбул Башакшэхір
30 (0)
71 (13)
105 (19)
184 (33)
32 (8)
4 (0)
Зборныя
2009—2018 Нямеччына 92 (23)

Кар’ера

рэдагаваць

«Шальке 04»

рэдагаваць

Мэсут пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў клюбе «Шальке-04», падпісаўшы свой ​​першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» й «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды Лінкальна[4].

«Вэрдэр»

рэдагаваць

31 студзеня 2008 году падпісаў кантракт з клюбам «Вэрдэр».

«Рэал Мадрыд»

рэдагаваць

17 жніўня 2010 году было абвешчана аб пераходзе Эзіля ў гішпанскі клюб «Рэал Мадрыд»[5]. 29 жніўня 2010 году Эзіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Сэрхіё Каналеса, матч скончыўся зь лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Мэсут забіў 3 кастрычніка 2010 году ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся зь лікам 6:1.

«Арсэнал»

рэдагаваць

2 верасьня 2013 году Эзіль пагадзіўся далучыцца да ангельскага клюбу «Арсэнал»[6]. Сума трансфэру й тэрмін дзеяньня кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, угода абышлася лёнданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разьлічаны на пяць гадоў[7]. Такім чынам, гэты транфэр ёсьць самым дарагім трансфэрам нямецкага футбаліста за гісторыю[8].

Эзіль дэбютаваў у складзе «Арсэналу» ў гасьцявым матчы супраць «Сандэрлэнду» 14 верасьня 2013 году. Ён асыставаў Аліўе Жыру, калі той забіў гол на 11-й хвіліне матчу, «Арсэнал» у той дзень сьвяткаваў перамогу зь лікам 3:1[9]. Праз тры дні пасьля гэтага Мэсут апрануў кашулю «кананіраў» у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Марсэлю». Пасьля трох тыдняў пасьля свайго дэбюту ў «Арсэнале», паўабаронца ўпершыню выйшаў у хатнім матчы клюбу супраць «Сток Сіці» (3:1). Эзіль прымаў удзел ва ўсіх трох галах. Свой першы мяч у складзе новага клюбу Мэсут забіў бліскучым ударам пасьля перадачы Аарана Рэмсі ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Напалі» (2:0).

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

5 лютага 2009 году Мэсут атрымаў свой ​​першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны. На чэмпіянаце сьвету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Нямеччыны ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай Ганы[10]. На чэмпіянаце сьвету ў ПАР быў уключаны ў сымбалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званьне лепшага гульца чэмпіянату сьвету. У кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2014 году Мэсут забіў 8 галоў і разам з камандаў адправіўся на фінальны турнір у Бразылію, дзе стаў чэмпіёнам сьвету.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Вэрдэр»:

«Рэал» Мадрыд:

«Арсэнал»:

Нямеччына:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць