«Сымпсаны» (па-ангельску: The Simpsons) — самы доўгі мультсэрыял у гісторыі амэрыканскага тэлебачаньня, складаецца з 555 сэрыяў у 26 сэзонах. Дэбютаваў 17 сьнежня 1989 году на канале FOX. Выпускаецца «Gracie Films» для кінакампаніі «20th Century Fox».

Сымпсаны
The Simpsons
Тып мультфільму мультсэрыял
Жанр камэдыя, сыткам, сатыра
Кампазытар Alf Clausen
Прадусэр Мэт Грэйнінг, Джэймз Брукс
Краіна ЗША
Працягласьць 21—24 хв.
Прэм’ера 17 сьнежня 1989
Папярэдні The Tracey Ullman Show, The Simpsons shorts
IMDb ID 0096697
Афіцыйны сайт

Гэта насычанае сатырай (у тым ліку сацыяльнай) шоў, высьмейвае шматлікія клішэ й стэрэатыпы, у прыватнасьці — стыль жыцьця «сярэднестатыстычнага амэрыканца», асаблівасьці сусьветных культур у цэлым, знакамітасьцяў і нават само тэлебачаньне й тэлеканал «Fox»; не саромеецца закранаць такія сьлізкія тэмы, як палітыка й рэлігія: у прыватнасьці, абмяркоўваліся такія тэмы, як аднаполыя шлюбы, дужаньне дарвіністаў і крэацыяністаў, вайна ў Іраку.

Часопіс Time ў 1998 годзе назваў «Сымпсанаў» найлепшым тэлевізійным сэрыялам XX стагодзьдзя. Аднак некаторыя крытыкі й прыхільнікі сьцьвярджаюць, што пасьля гэтулькіх гадоў паказу «Сымпсаны» ўжо губляюць сваю сацыяльную значнасьць і пачуцьцё гумару. 27 ліпеня 2007 году ў ЗША мінула прэм’ера паўнамэтражнага мультфільму з героямі сэрыяла «The Simpsons Movie». Яго выхад на экраны адбыўся 16 жніўня 2007 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць