Джарджыніё Вэйнальдум
Джарджыніё Вэйнальдум (па-нідэрляндзку: Georginio Wijnaldum; нарадзіўся 11 лістапада 1990 году, Ратэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Рома» (у арэндзе з «Пары Сэн-Жэрмэн») і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Джарджыніё Вэйнальдум | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лістапада 1990[1][2] (32 гады) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | флангавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рома | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2011 2011—2015 2015—2016 2016—2021 2021— 2022— |
Фэеноорд ПСВ Эйндговэн Ньюкасл Юнайтэд Лівэрпул Пары Сэн-Жэрмэн → Рома (арэнда) |
113 (23) 109 (40) 38 (11) 179 (16) 31 (1) 2 (0) |
Зборныя | ||
2011— | Нідэрлянды | 86 (26) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Спарта» й «Фэеноорд», за апошні зь якіх дэбютаваў 8 красавіка 2007 году ў матчы супраць «Гронінгену». 2 сьнежня 2007 году Вэйнальдум забіў свой першы гол за «Фэеноорд» у хатнім матчы супраць «Гэраклесу», ратэрдамцы тады атрымалі перамогу зь лікам 6:0[3]. 6 сакавіка 2009 году паўабаронца падоўжыў кантракт з клюбам да лета 2012 году[4]. Аднак 29 чэрвеня 2011 году тэхнічны дырэктар «Фэеноорду» абвесьціў пра пераход таленавітага юнака ў склад клюбу ПСВ. За гульца эйндговэнцы выклалі 5 млн эўра. Улетку 2013 году, пасьля сыходу Марка ван Бомэля й Кевіна Строотмана, Вэйнальдум быў абраны капітанам клюбу.
МіжнароднаяРэдагаваць
У 2011 годзе гулец дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
ДасягненьніРэдагаваць
«Фэеноорд»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2008
ПСВ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2015
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2012
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2019
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2019
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2022
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Georginio Wijnaldum // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Georginio Gregion Emile Wijnaldum // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ Swingend en glibberend voorbij Heracles: 6–0. Feyenoord.nl
- ^ Feyenoord verlengt contract Wijnaldum. Feyenoord.nl
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Профіль на Soccerway
- Статыстыка на National Football Teams