Тоні Кроос

нямецкі футбаліст

То́ні Кро́ос (па-нямецку: Toni Kroos; нарадзіўся 4 студзеня 1990 году, Грайфсвальд, НДР) — колішні нямецкі футбаліст, які выступаў апошнім часам за гішпанскі клюб «Рэал» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Тоні Кроос
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1990(1990-01-04) (34 гады)
Рост 182 см[1]
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2014
2009—2010
2014—2024
Баварыя
Баер (арэнда)
Рэал Мадрыд
130 (13)
43 (10)
306 (22)
Зборныя
2010—2024 Нямеччына 114 (17)

Кар’ера

рэдагаваць

Тоні зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў «Грайфсвальдэру», «Ганзы» й «Баварыі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе за каманду клюбу «Баварыя», у якой правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 19 матчах чэмпіянату. Паралельна выступаў за другую каманду «Баварыі», якая спаборнічала ў рэгіянальнай лізе, а пасьля — у трэцяй бундэсьлізе.

У лютым 2009 году на ўмовах арэнды перайшоў у стан левэркузэнскага «Баеру», у камандзе якога адразу ж атрымаў сталае месца ў стартавым складзе. У 2010 годзе вярнуўся ў «Баварыю».

16 жніўня 2010 году ён выйшаў у стартавым складзе ў матчы першага раўнду кубка Нямеччыны супраць клюбу «ТСФ Германія Віндэк», забіўшы трэці гол у пераможным матчы (4:0). 29 кастрычніка Тоні забіў першы гол за «Баварыю» ў Бундэсьлізе, адзначыўшыся ў пераможным зь лікам 4:1 матчы супраць «Фрайбургу». Падчас сэзону 2010—2011 гадоў Кроос быў сталым гульцом асноўнага складу ва ўсіх турнірах, у якіх браў удзел клюб.

Падчас сэзону 2011—2012 гадоў Тоні выступаў пад кіраўніцтвам Юпа Гайнкеса, ягоным былым трэнэрам у Левэркузэне. Кроос разам са сваім партнэрам Бастыянам Швайнштайгерам утварыў моцную лінію цэнтральнай часткі паўабароны. Ён адгуляў 51 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах на працягу сэзону, у тым ліку ўзяў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе «Баварыя» была зьбіта па пэнальці лёнданскім «Чэлсі» на Альянц-Арэне.

У сэзоне 2012—2013 гадоў Кроос як і ў апошнія гады быў важным чальцом камады, разам зь якой атрымаў перамогу адразу ў трох турнірах. У першым чатырох матчах Бундэсьлігі Тоні тройчы адзначыўся. Таксама, гулец забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у першым матчы групавога этапу ў матчы супраць «Валенсіі». Атрымаўшы траўму ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювэнтусу»[2], Кроос прапусьціў астатнія матчы туріінру, у тым ліку пераможны фінал, а таксама апошнія сем матчаў Бундэсьлігі сезону.

Да пачатку сэзону 2013—2014 гадоў Кроос вярнуўся ў былую форму. 4 кастрычніка 2013 году ён забіў свой першы гол у сэзоне ў нічыйным матчы зь лікам 1:1 супраць свайго былога клюбу «Баеру». 21 сьнежня 2013 году ён узяў удзел у фінальным матчы клюбнага чэмпіянату сьвету супраць «Раджы» (2:0)[3]. 19 лютага 2014 году Кроос забіў свой другі гол у сэзоне ў пераможным матчы 2:0 Лігі чэмпіёнаў супраць «Арсэналу».

17 ліпеня 2014 году мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў пра пераход нямецкага паўабаронцы ў гішпанскі клюб[4].

Міжнародная

рэдагаваць

У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Стыль гульні

рэдагаваць

Кроос мае добрае бачаньне поля. Менавіта гэтая ягоная якасьць робіць яго адным з самых пэрспэктыўных маладых плэймэйкераў сьвету. Дакладныя перадачы любой далёкасьці, пошук партнэраў, магутныя ўдары з абедзьвюх ног ягоныя добрыя якасьці. Таксама Кроос ёсьць спэцыялістам па стандартах.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Баварыя»:

«Рэал»:

Нямеччына:

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Зьяўляецца старэйшым братам было нападніка Фэлікса Крооса.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць