Давід Вільля
Даві́д Ві́льля Са́нчэс (па-гішпанску: David Villa Sánchez; нарадзіўся 3 сьнежня 1981 году, Лянгрэо, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі, разам зь якой станавіўся чэмпіёнам Эўропы й сьвету.
Давід Вільля | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 сьнежня 1981 (43 гады) Лянгрэо, Гішпанія | |
Рост | 175 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 2001—2003 2003—2005 2005—2010 2010—2013 2013—2014 2014—2018 2014 2019 |
Спортынг 2 Хіхон Спортынг Хіхон Сарагоса Валенсія Барсэлёна Атлетыка Нью-Ёрк Сіці → Мэльбурн Сіці Вісэл Кобэ |
65 (25) 80 (38) 73 (32) 166 (108) 77 (33) 36 (13) 124 (80) 4 (2) 28 (13) |
Зборныя | ||
2005—2014 | Гішпанія | 98 (59) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВільля меў цікавасьць да шматлікіх астурыйскіх камандаў, але адна зь вялікіх каманд краю, «Рэал Аўеда», заявіла, што ён быў занадта юным і меў недастатковы патэнцыял для клюбу. Пасьля Давід атрымаў прафэсійны прарыў у мясцовым клюбе «Спортынг» Хіхон, ідучы па сьлядох свайго куміра дзяцінства Кіні. Вільля дэбютаваў у складзе астурыйскага клюбу ў сэзоне 2000—2001 гадоў.
Правёўшы амаль два сэзоны ў «Спортынгу» й забіўшы 40 мячоў, Вільля ў канчатковым рахунку, атрымаў сваю пуцёўку ў вышэйшы гішпанская дывізіён, калі «Спортынг» быў у цяжкім фінансавым становішчы й быў вымушаны прадаць гульца ў клюб «Рэал Сарагоса» улетку 2003 году. Давід падпісаў кантракт з новым клюбам, які ўсталяваў яму памер заробку ў памеры 3 млн эўра ў год. Нападнік ня меў праблемаў з адаптацыяй да гульні на высокім узроўні, і нават здолеў вызначыцца 17 разоў у сваім першым сэзоне ў «Сарагосе».
У 2005 годзе гулец перайшоў у табар клюбу «Валенсія». Адразу ж у першым сэзоне за «Валенсію» Вільля забіў 25 мячоў, правёўшы 37 гульняў, у Ля Лізе й стаў другім пасьля Самюэля Это’о лепшым бамбардзірам чэмпіянату. За ўсю гісторыю «Валенсіі» толькі два футбалісты забівалі за адно першынство больш галоў. Вынік Давіда стаў трэцім паказчыкам клюбу за ўвесь час. У наступныя сэзоны Вільля зноўку станавіўся лепшым бамбардзірам «Валенсіі», і да сэзону 2007—2008 гадоў быў найлепшым гішпанскім бамбардзірам у лізе.
19 траўня 2010 году Вільля перайшоў у «Барсэлёну», якая заплаціла за трансфэр форварда амаль 42 млн эўра[1][2]. Кантракт быў падпісаны 22 траўня на 4 гады з заработнай платай у памеры 7 млн эўра за сэзон, з магчымасьцю падаўжэньня яго яшчэ на год[3][4], на цырымоніі прадстаўленьня гульца прысутнічала 46 тысяч гледачоў[5].
8 ліпеня 2013 году «Барсэлёна» абвесьціла, што яны дасягнулі пагадненьня аб транфэры Вільлі ў мадрыдзкае «Атлетыка» за 5,1 млн эўра[6]. 21 жніўня 2013 году гулец забіў гол у першым матчы за «Атлетыка» ў матчы Супэркубка супраць былога клюбу «Барсэлёны»[7]. Давід правёў не благі сэзон, стаўшы чэмпіёнам Гішпаніі й дайшоўшы з клюбам да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Варта заўважыць, што ў мадрыдзкім клюбе Вільля даволі часта гуляў з глыбіні пляцоўкі, шмат часу адпрацоўваючы ў абароне.
Улетку 2014 году стаў першым гульцом створанага клюбу «Нью-Ёрк Сіці», які пачне выступпы ў МЛС толькі з 2015 году. З гэтае прычыны Давід быў аддадзены ў арэнду ў клюб аўстралійскай лігі «Мэльбурн Сіці».
Міжнародная
рэдагавацьДэбютаваў у нацыянальнай зборнай Гішпаніі 9 лютага 2005 году ў матчы супраць зборнай Сан-Марына. Першы гол за зборную забіў 16 лістапада таго ж году, паразіўшы браму зборнай Славаччыны.
Удзельнічаў на чэмпіянаце сьвету 2006 году. У першым матчы групавога этапу супраць зборнай Украіны Вільля забіў два мячы. У 1/8 фіналу супраць будучых фіналістаў французаў Давід адкрыў лік рэалізаваўшы пэнальці, аднак французы здолелі пераламаць ход гульні й перамаглі зь лікам 3:1.
На пераможным для Гішпаніі эўрапейскім першынстве 2008 году Вільля стаў лепшым бамбардзірам, забіўшы чатыры мячы. У першым жа матчы турніру супраць зборнай Расеі Вільля зрабіў хет-трык. З-за траўмы, атрыманай у паўфінале супраць усё той жа зборнай Расеі нападнік быў вымушаны прапусьціць фінал.
З-за траўмы атрыманай на клюбнам чэмпіянаце сьвету Давід быў вымушаны прапусьціць Эўра-2012, на якім зборная Гішпаніі таксама дамаглася перамогі.
Дасягненьні
рэдагавацьКлюбныя
рэдагаваць«Рэал Сарагоса»:
- Уладальнік Кубку Гішпаніі: 2004
- Уладальнік Супэркубку Гішпаніі: 2004
«Валенсія»:
- Уладальнік Кубку Гішпаніі: 2008
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі (2): 2011, 2013
- Уладальнік Кубку Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Супэркубку Гішпаніі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2011
- Уладальнік Супэркубку УЭФА: 2011
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2011
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014
«Вісэл»:
- Уладальнік Кубку імпэратару: 2019
Міжнародныя
рэдагавацьГішпанія:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ "Барселона" купила нападающего за 40 миллионов евро. lenta.ru
- ^ "Барселона" приобрела Вилью у "Валенсии" за € 40 млн. championat.com
- ^ Вилья официально перешел в «Барселону». sports.ru
- ^ David Villa sold to Barcelona. timeslive.co.za
- ^ Как подписывали Вилью. sports.ru
- ^ Club reach deal in principal to sell David Villa to Atletico Madrid. FC Barcelona.
- ^ Messi goes off injured in Spanish Super Cup as Neymar scores his first Barca goal... with a header!. Daily Mail.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Барсэлёны»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Профіль на сайце ESPN