Адмір Мэгмэдзі

швайцарскі футбаліст

Адмір Мэгмэдзі (па-альбанску: Admir Mehmedi; нарадзіўся 16 сакавіка 1991 году, Госьцівар, Паўночная Македонія) — колішні швайцарскі футбаліст, нападнік. Абараняў колеры нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Адмір зьяўляецца этнічным альбанцам.

Адмір Мэгмэдзі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 сакавіка 1991(1991-03-16)[1] (33 гады)
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012
2012—2014
2013—2014
2014—2015
2015—2018
2018—2022
2022—2023
Цюрых
Дынама Кіеў
Фрайбург (арэнда)
Фрайбург
Баер
Вольфсбург
Антальяспор
84 (19)
25 (1)
32 (12)
28 (4)
62 (7)
71 (9)
17 (1)
Зборныя
2011—2021 Швайцарыя 76 (10)

Кар’ера

рэдагаваць

Футболам пачаў займацца ў акадэміі «Бэлінцоны», пасьля чаго займаўся яшчэ ў моладзевых камандах «Вінтэртуру» й «Цюрыху», за апошні зь якім дэбютаваў у прафэсійным футболе 20 ліпеня 2008 году. У гэтым сэзоне Адмір 11 разоў зьявіўся на пляцоўцы, кожны раз выходзячы на замену. Адзначыўся малады нападнік у гэтых гульнях 2 разы. На наступны сэзон 2009—2010 гадоў Мэгмэдзі ўжо стаў асноўным нападнікам клюбу.

6 студзеня 2012 году Адмір заключыў кантракт на 4,5 году з кіеўскім «Дынама»[2]. Параіўшыся зь сям’ёй, ён абраў кашулю з 13-м нумарам. Дэбютаваў у складзе ўкраінскага клюбу 4 сакавіка ў матчы прэм’ер-лігі супраць кіеўскага «Арсэналу». Не зважаючы на тое, што ён рэгулярна зьяўляўся на поле, стаць асноўным гульцом каманды ён ня здолеў, з-за чаго 9 ліпеня 2013 году быў аддадзены на сэзон у арэнду ў нямецкі «Фрайбург»[3], які выкупіў кантракт гульца 26 траўня 2014 году за 6 млн эўра.

Міжнародная

рэдагаваць

У траўні 2011 году быў упершыню запрошаны ў нацыянальную зборную Швайцарыі. 4 чэрвеня таго ж году, у матчы адборачнага цыклю да Эўра-2012 супраць зборнай Ангельшчыны дэбютаваў за нацыянальную каманду. Адмір выйшаў у гэтым матчы на замену на 74 хвіліне замест форварда Эрэна Дэрдыёка.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Цюрых»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць