Фрэдэрыку Чавэс Гедэс
Фрэдэры́ку Ша́вэс Ге́дэс (па-партугальску: Frederico Chaves Guedes; нар. 3 кастрычніка 1983 году) — былы бразыльскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Амаль усю кар’еру выступаў у чэмпіянаце Бразыліі, аднак з 2005 па 2009 гады абараняў колеры францускага клюбу «Ліён», зь якім стаў трохразовым чэмпіёнам Францыі.
Фрэдэрыку Чавэс Гедэс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 кастрычніка 1983[1][2] (41 год) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2004 | Амэрыка Мінэйру[d] | 54 (31) |
2004—2005 | Крузэйру | 56 (37) |
2005—2009 | Алімпік Ліён | 87 (34) |
2009—2016 | Флумінэнсі | 233 (142) |
2016—2017 | Атлетыку Мінэйру | 69 (34) |
2018—2020 | Крузэйру | 56 (21) |
2020—2022 | Флумінэнсі | 71 (17) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьФрэд правёў чатыры сэзоны ў клюбе «Амэрыка Мінас-Жэрайс», пасьля чаго перайшоў у іншы больш вядомы клюб Бэлу-Арызонці «Крузэйру» ў сярэдзіне сэзону 2004 году. Пасьля 41 голу ў 43 гульнях за «Крузэйру» ў сэзоне 2005 году Фрэд быў выкуплены францускім чэмпіёнам клюбам «Ліён» за 15 мільёнаў эўра[3].
Забіўшы ў першым сваім сэзоне ў новым клюбе 14 галоў, Фрэд стаў другім бамбардзірам Лігі 1 у сэзоне 2005—2006 гадоў, і выйграў свой першы чэмпіёнскі тытул зь «Ліёнам». Хоць гулец і прапусьціў два месяцы сэзону 2006—2007 гадоў з-за траўмы[4], Фрэд ўсё ж такі забіў 11 галоў у 20 гульнях, і стаў лепшым бамбардзірам клюбу, а «Ліён» зноўку ўзьняўся на вяршыню францускага футболу. Тым ня менш, падчас сэзону 2007—2008 гадоў, Фрэд атрымаў траўму падчас трэніроўкі ў складзе зборнай[5]. Пасьля вяртаньня да футболу ў кастрычніку 2007 году, з-за ўзрослай канкурэнцыі збоку чэскага галеадора Мілана Бараша й выхаванца ліёнскай футбольнай акадэміі Карыма Бэнзэма, Фрэд меў няшмат гульнявой практыкі.
Пасьля сканчэньня дамовы з францускім клюбам Фрэд падпісаў папярэдні кантракт з бразыльскім клюбам «Флумінэнсі», і, такім чынам, пагадзіўся на пяцігадовы кантракт. У сваім дэбютным матчы 15 сакавіка 2009 году нападнік адзначыўся дублем, а клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:1.
Міжнародная
рэдагавацьФрэд дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі 27 красавіка 2005 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Гватэмалы. Фрэд забіў свой першы гол 12 лістапада 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Гулец быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2006 году. Свой адзіны гол на турніры забіў у матчы супраць зборнай Аўстраліі (2:0) 18 чэрвеня 2006 году.
Дасягненьні
рэдагаваць«Ліён»:
- Чэмпіён Францыі: 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2006, 2007
«Флумінэнсі»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2010, 2012
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2012, 2022
- Уладальнік Кубка Гуанабара: 2012
«Атлетыку Мінэйру»:
«Крузэйру»:
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2018
- Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2018, 2019
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2007
- Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 2013
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в FRED frederico chaves guedes // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Frederico Chaves Guedes // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Arbitration CAS 2005/O/985 Feyenoord Rotterdam N.V. v. Cruzeiro Esporte Club. Court of Arbitration for Sport.
- ^ Fred facing two months out. UEFA.com.
- ^ Fred injury leaves Lyon short. UEFA.com.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Статыстыка на National Football Teams
- Статыстыка на LFP.fr
- Профіль на FIFA