Кейсуке Хонда
Кейсу́ке Хо́нда (па-японску: 本田 圭佑; нарадзіўся 13 чэрвеня 1986 году, Сэцу, Японія) — былы японскі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Японіі.
Кейсуке Хонда | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2008 2008—2010 2010—2014 2014—2017 2017—2018 2018—2019 2019—2020 2020—2021 2021 2021 |
Нагоя Грампус ВВВ-Вэнлё ЦСКА Масква Мілян Пачука Мэльбурн Віктары Вітэс Батафогу Нэфтчы Судува |
90 (11) 68 (24) 94 (20) 81 (9) 29 (10) 20 (7) 4 (0) 18 (2) 7 (2) 6 (1) |
Зборныя | ||
2008—2018 | Японія | 98 (37) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПрафэсійную кар’еру гулец пачаў на радзіме. 16 студзеня 2008 году падпісаў кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «ВВВ-Вэнлё» з Эрэдывізіі, аднак ужо праз паўгоду клюб вылецеў у дывізіён ніжэй. У наступны сэзон 2008—2009 гадоў гулец забіў 16 гадоў, чым дапамог камандзе вярнуцца ў эліту. У канцы сьнежня 2009 году было аб’яўлена пра пераход японскага футбаліста ў расейскі ЦСКА. Дэбют гульца прыпаў на матч Лігі чэмпіёнаў супраць клюбу «Сэвільля».
27 кастрычніка 2013 году галоўны трэнэр «Міляну» Масыміліяна Алегры абвесьціў пра ўгоду на далучэньне Хонды да клюбу на правах вольнага агента ў студзені 2014 году[3][4]. 4 студзеня 2014 году гулец афіцыйна стаў гульцом італьянскага клюбу.
Міжнародная
рэдагавацьУ 2005 годзе Кейсуке атрымаў выклік у нацыянальную зборную Японіі, аднак на полі ў складзе зборнай не зьявіўся. У 2007 годзе ў якасьці лідэра моладзевай зборнай Японіі дапамог камандзе здабыць пуцёўку ў асноўны турнір пэкінскай Алімпіяды. У чэрвені 2008 году гулец дэбютаваў у складзе зборнай Японіі, а першы гол забіў 27 траўня 2009 году ў матчы супраць зборнай Чылі.
Дасягненьні
рэдагавацьЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013
- Уладальнік Кубка Расеі: 2011, 2013
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2013
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2016
«Нэфтчы»:
- Чэмпіён Азэрбайджану: 2021
Японія
- Уладальнік Кубка Азіі: 2011
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в National-Football-Teams.com (анг.)
- ^ а б в premierliga.ru (рас.)
- ^ Official: Allegri criticises Balotelli, announces deals for Rami, Honda. Soccerway
- ^ Allegri: Balotelli had a bad game. Football Italia
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Бачына на афіцыйным сайце ФК «Мілян»
- Статыстыка на National Football Teams