Матс Гумэльс
Матс Юліян Гумэльс (па-нямецку: Mats Julian Hummels; нарадзіўся 16 сьнежня 1988 году, Бэргіш-Глядбах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, абаронца італьянскага клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны, разам зь якой стаў чэмпіёнам сьвету 2014 году.
Матс Гумэльс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 сьнежня 1988[1] (35 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рома | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2009 2008—2009 2009—2016 2016—2019 2019—2024 2024— |
Баварыя II Баварыя → Барусія Дортмунд (арэнда) Барусія Дортмунд Баварыя Барусія Дортмунд Рома |
42 (5) 1 (0) 13 (0) 212 (19) 74 (3) 142 (11) 2 (0) |
Зборныя | ||
2010— | Нямеччына | 78 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец футбольнай школы мюнхэнскай «Баварыі», дзе ягоны бацька, Гэрман Гумэльс, зьяўляўся трэнэрам. Пачынаў кар’еру на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але затым быў пераведзены ў цэнтар абароны.
З 2005 году выступаў у рэгіянальнай лізе за другую каманду «Баварыі», дзе за два сэзоны згуляў 42 матчы й забіў 5 мячоў. З сэзону 2006—2007 гадоў пачаў трэніравацца з асноўным складам «Баварыі», а ў 2007 годзе падпісаў кантракт з клюбам на 2 гады. У Бундэсьлізе дэбютаваў 19 траўня 2007 году ў матчы супраць «Майнцу», які завяршыўся перамогай мюнхэнцаў зь лікам 5:3[3]. У 2008 годзе Гумэльс быў аддадзены ў арэнду «Барусіі» з Дортмунду, бо маладому абаронцу не знаходзілася месца ў асноўным складзе «Баварыі». У «Барусіі» Матс хутка стаў гульцом асновы, шмат у чым дзякуючы галоўнаму трэнэру Юргену Клёпу. У пачатку студзеня 2009 году, Гумэльс, у адным з матчаў чэмпіянату надарваў зьвязкі правай лодыжкі й выбыў на шэсьць тыдняў. Менш чым празь месяц стала вядома, што Матс мае намер застацца ў «Барусіі» й не вяртацца ў «Баварыю»[4].
26 лютага 2011 году забіў гол галавой у браму сваёй былой каманды ў матчы 24 туру Бундэсьлігі. Лік матчу пасьля ягонага голу стаў 3:1 на карысьць дортмундцаў.
Міжнародная
рэдагавацьДэбютаваў за зборную Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Мальты 13 траўня 2010 году ў Аахэне. Матч скончыўся перамогай немцаў з рахункам 3:0.
Дасягненьні
рэдагаваць«Барусія» Дортмунд:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012, 2021
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014, 2019
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2016, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2019
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2016, 2017, 2018
Нямеччына
- Чэмпіён сьвету: 2014
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Mats Hummels // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1023067099 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ FC Bayern München - 1. FSV Mainz 05 5:3
- ^ Former FCB youth makes loan move permanent (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Барусіі Дортмунд»
- Статыстыка на Fussballdaten.de
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на сайце ФІФА
- Профіль на сайце УЭФА