Аляксандар Кержакоў

расейскі футбаліст і трэнэр

Аляксандар Кержакоў (па-расейску: Александр Кержаков; нарадзіўся 27 лістапада 1982 году, Кінгісеп, Расея) — расейскі футбаліст, нападнік. У 2002—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Расеі.

Аляксандар Кержакоў
Аляксандар Кержакоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 лістапада 1982 (42 гады)
Кінгісеп, СССР
Рост 176 см
Вага 76 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000
2001—2006
2007—2008
2008—2010
2010—2017
2015—2016
Сьветагорац
Зэніт
Сэвільля
Дынама
Зэніт
Цюрых (арэнда)
32 (27)
159 (64)
26 (8)
51 (19)
129 (56)
17 (5)
Зборныя
2002—2015 Расея 91 (30)
Трэнэрскія клюбы
2020—2021 Том Томск
2021—2022 Пары Ніжні Ноўгарад[d]
2023 Карміётыса

Кар’ера

рэдагаваць

Пасьля заканчэньня СДЮШАР «Зэніт» Аляксандар пачаў выступаць за аматарскую каманду «Сьветагорац» з гораду Сьветагорск. У канцы 2000 году паводле рэкамэндацыі Казачэнкі галоўны трэнэр «Зэніта» Юры Марозаў запрасіў Кержакова ў «Зэніт». У новым клюбе Кержакоў дэбютаваў 10 сакавіка 2001 году ў матчы 1 туру чэмпіянату Расеі супраць «Ротару» ў Валгаградзе, выйшаў у асноўным складзе і адыграў усю гульню. Амаль адразу атрымаў месца ў асноўным складзе каманды.

28 сьнежня 2006 году Кержакоў падпісаў кантракт з гішпанскім клюбам «Сэвільля» на 5,5 году. Сума трансфэру склала 5 млн эўра[1]. Партнэрамі Аляксандра па нападзе сталі Луіс Фабіяна й Фрэдэрык Канутэ, аднак гульцу не заўсёды знаходзілася месца ў складзе. У 2008 годзе Кержакоў вярнуўся ў Расею ў маскоўскае «Дынама», якое ўзначальваў Андрэй Кобелеў, зь якім ён разам выступаў за «Зэніт» у 2001 годзе.

16 студзеня 2010 году Кержакоў вярнуўся ў «Зэніт»[2], падпісаўшы кантракт на 4 гады[3]. Сума трансфэру склала 6,5 млн эўра.

Міжнародная

рэдагаваць

У 2002 годзе Алег Раманцаў запрасіў 19-гадовага Кержакова ў зборную Расеі. Дэбют футбаліста ў нацыянальнай камандзе адбыўся ў таварыскім матчы сцпраць зборнай Эстоніі ў Таліне 27 сакавіка 2002 году.

Дасягненьні

рэдагаваць

Зэніт:

Сэвільля:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць