Луіш Карлуш Алмэйда да Куньня (па-партугальску: Luís Carlos Almeida da Cunha; нарадзіўся 17 лістапада 1986 году, Прая, Каба-Вэрдэ) — партугальскі футбаліст, паўабаронца амэрыканскага клюбу «Арланда Сіці» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Нані
Shaktar - Fenerbahçe 05 August 2015 CL Q3 8.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 лістапада 1986(1986-11-17)[1][2] (34 гады)
Прая, Сатавэнту, Каба-Вэрдэ
Рост 175 см
Вага 66 кг
Пазыцыя ўінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Арланда Сіці
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2015
2014—2015
2015—2016
2016—2018
2017—2018
2018—2019
2019—
Спортынг
Манчэстэр Юнайтэд
Спортынг (арэнда)
Фэнэрбахчэ
Валенсія
Ляцыё (арэнда)
Спортынг
Арланда Сіці
58 (9)
147 (25)
27 (7)
28 (8)
25 (5)
18 (3)
18 (7)
31 (13)
Зборныя
2006—2017 Партугалія 112 (23)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 ліпеня 2020.

БіяграфіяРэдагаваць

Нані нарадзіўся ў горадзе Прая, сталіцы Каба-Вэрдэ. У раньнім узросьце эміграваў зь сям’ёй у Партугалію. Нані вырас пад наглядам сваёй цёткі Антоніі Алмэйды ў Амадоры, прыгарадзе Лісабону, дзе ён зь дзяцінства ганяў мяч разам са сваім сябрам Мануэлам Фэрнандышам, які таксама зьяўляецца футбалістам. Акрамя футболу Нані захапляўся капаэйрай (адсюль бярэ пачатак ягоная звычка адзначаць кожны забіты гол акрабатычным скокам празь сябе). Футбольную кар’еру Нані пачаў у моладзевым клюбе «Рэал» з гораду Келуш, затым перайшоў у юнацкі склад «Спортынгу».

ДасягненьніРэдагаваць

«Спортынг»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Партугалія:

  • Чэмпіён Эўропы: 2016

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Нанісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
  2. ^ а б AsMadrid: PRISA, 1967.