Аляксей Лягчылін
Аляксе́й Лягчы́лін (нарадзіўся 11 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца гарадзенскага «Нёману». У 2017 годзе правёў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.
Аляксей Лягчылін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 красавіка 1992 (30 гадоў) Горадня, Беларусь | |
Рост | 191 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нёман Горадня | |
Нумар | 46 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2015 2016 2017—2018 2018— |
Нёман Горадня Менск Дынама Берасьце Нёман Горадня |
101 (7) 26 (5) 29 (3) 29 (5) |
Зборныя | ||
2013 2017 |
Беларусь (да 21) Беларусь |
7 (1) 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Выхаванец гарадзенскага клюбу «Нёман», з 2009 году выступаў за галоўную каманду. У сэзоне 2012 году не зьяўляўся на полі з прычыны траўмы. У сэзоне 2013 году толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасьня 2013 году пасьля доўгага перапынку зноўку выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёману». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году ўжо быў трывалым гульцом асновы, гуляючы ў апорнай зоне. 7 траўня 2014 году адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёру», той матч скончыўся зь лікам 3:0. Усяго за сэзон 2014 году забіў 4 мячы. У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Менск»[1]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[2]. У ліпені 2018 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[3].
МіжнароднаяРэдагаваць
У 2013 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасьці, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Тамака правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол у браму моладзевай зборнай Таджыкістану.
1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.
ДасягненьніРэдагаваць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018
СтатыстыкаРэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 26 | 2 |
Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 26 | 5 |
Дынама Берасьце | 2017 | Найвышэйшая ліга | 23 | 3 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 | |
Нёман | 14 | 3 |
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)