Дзьмітры Мазалеўскі
Дзьмітры Мазалеўскі (нар. 30 красавіка 1985 году, Берасьце, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2007—2012 гадах згуляў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.
Дзьмітры Мазалеўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 красавіка 1985[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2011 | Дынама Берасьце | 228 (58) |
2012—2016 | БАТЭ | 51 (14) |
2016 | Ганконг Рэйнджарз[d] | |
2017 | Дынама Берасьце | 10 (1) |
2017 | Атлянтас | 16 (5) |
Зборныя | ||
2005—2006 | Беларусь (да 21) | 6 (0) |
2007—2012 | Беларусь | 3 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьДзьмітры зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР-5 гораду Берасьце. Прафэсійную кар’еру пачаў у берасьцейскім «Дынама» ў 2002 годзе. У сэзоне 2003 году дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі за клюб з гораду над Бугам. У 2004 годзе Дзьмітры здолеў замацавацца ў галоўнай камандзе. У 2007 годзе разам з «Дынама» стаў уладальнікам Кубка Беларусі. Тады Мазалеўскі ўсталяваў бамбардзірскі рэкорд, які не пабіты да гэтага часу — 9 галоў за розыгрыш.
З 20 сьнежня 2011 году зьяўляецца гульцом БАТЭ, дзе таксама замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных нападнікаў. Дэбютаваў за клюб 5 сакавіка 2012 году ў матчы за Супэркубак краіны. Пасьля аднаўленьня ад траўмы Віталя Радзівонава пачаў радзей зьяўляцца ў асноўным складзе, а ў чэрвені 2012 году і сам атрымаў траўму. Пазьней вярнуў месца ў асноўным складзе. Усяго ў сэзоне 2012 году адзначыўся 9-ю галамі ў чэмпіянаце, што стала найлепшым паказьнікам у камандзе пасьля Рэнана Брэсана. У сэзоне 2013 году зьяўляўся на полі эпізадычна, што ў многім было зьвязана з траўмамі (адсутнічаў празь іх у чэрвені—ліпені і з кастрычніка 2013 году). Сэзон 2014 году праз траўмы ўвогуле цалкам прапусьціў. У жніўні 2015 году аднавіўся ад траўмы, некаторы час выступаў за рэзэрвовы склад, а 16 кастрычніка 2015 году пасьля двухгадовага перапынку зьявіўся на полі ў матчы Найвышэйшай лігі супраць «Віцебску» (2:0), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай. Гэтая перамога дазволіла БАТЭ заўчасна заваяваць чарговае чэмпіёнства. Неўзабаве замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка барысаўчанаў. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. Сэзон 2016 году пачаў у асноўным складзе, але пазьней трапіў на лаўку запасных. 12 верасьня 2016 году пагадненьне з нападнікам было скасаванае[4].
У верасьні 2016 году пакінуў БАТЭ[5]. Пэўны час трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама», але ў кастрычніку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Ганконг Рэйнджарз»[6], але не згуляў у яго складзе ніводнага матчу і пакінуў клюб менш чым празь месяц[7]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[8]. Пачынаў сэзон 2017 году ў першай адзінаццатцы дынамаўцаў, але пазьней страціў месца ў асноўным складзе. У ліпені 2017 году кантракт нападніка паводле пагадненьня бакоў быў ануляваны[9]. У ліпені 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Атлянтас»[10]. У сакавіку 2018 году абвясьціў пра завяршэньне кар’еры[11].
Міжнародная
рэдагавацьГуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2007 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, але згуляў за яе толькі ў трох матчах (два ў 2007 годзе, адзін у 2012 годзе).
Трэнэрская праца
рэдагавацьУ пачатку 2018 году трэнаваўся з другой камандай берасьцейскага «Дынама», а ў сакавіку, завяршыўшы кар’еру гульца ды перайшоў на трэнэрскую працу ў клюбе[12]. У сакавіку 2019 году ўзначаліў дубль берасьцейскага «Дынама»[13]. У студзені 2020 году стаў памочнікам Сяргея Кавальчука ў асноўнай камандзе дынамаўцаў[14]. Пакінуў трэнэрскі штаб «Дынама» разам з Кавальчуком у траўні 2022 году[15].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 2012
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2013, 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2007, 2017
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 4 | 3 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 | |
Дынама Берасьце | 2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitri Mozolevski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Dzmitry Mazalewski // FBref (мн.)
- ^ БАТЭ продлил контракт с Мозолевским
- ^ БАТЭ расторг контракт с Дмитрием Мозолевским
- ^ БАТЭ расторг контракт с Дмитрием Мозолевским (рас.)
- ^ Дмитрий Мозолевский подписал контракт с «Гонконг Рейнджерс» (рас.)
- ^ Дмитрий Мозолевский спустя 20 дней расторг контракт с «Гонконг Рейнджерс» (рас.)
- ^ Дмитрий Мозолевский и испанский хавбек Борха Докаль стали игроками брестского «Динамо» (рас.)
- ^ Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским
- ^ Мозолевский перешел в «Атлантас» (рас.)
- ^ Дмитрий Мозолевский завершил карьеру футболиста (рас.)
- ^ Дмитрий Мозолевский завершил карьеру футболиста
- ^ Мозолевский возглавил дубль брестского «Динамо» (рас.)
- ^ Брестское "Динамо" представило обновленный тренерский штаб (ВИДЕО)
- ^ Брестское "Динамо" рассталось с Сергеем Ковальчуком
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце ФК БАТЭ (рас.)
- Профіль на сайце transfermarkt.de (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)