Сяргей Крывец

беларускі футбаліст

Сярге́й Крыве́ц (нарадзіўся 8 чэрвеня 1986 году, Горадня, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Вяра Леха». За нацыянальную зборную Беларусі згуляў 38 матчаў і забіў 5 галоў. Аўтар першага голу беларускіх клюбаў у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, забітага падчас гульні зь «Ювэнтусам» (агульны лік — 2:2) 30 верасьня 2008 году. Найлепшы футбаліст Беларусі 2014 году.

Сяргей Крывец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 чэрвеня 1986(1986-06-08)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 177 см
Вага 74 кг[5]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Вяра Леха Познань[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005 СКВІЧ 52 (15)
2006—2009 БАТЭ 92 (28)
2009—2012 Лех Познань 59 (8)
2012—2013 Цзянсу Сунін[d] 20 (1)
2013—2014 БАТЭ 35 (18)
2014—2016 Мэц 36 (2)
2016—2017 Вісла Плоцк 23 (2)
2017—2018 Арка Гдыня 10 (2)
2018—2020 Дынама Берасьце 32 (6)
2021—2022 Лех II Познань[d] 47 (8)
2022—4 Вяра Леха Познань[d]
Зборныя
2004 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2006—2009 Беларусь (да 21) 25 (5)
2008—2016 Беларусь 38 (5)

Кар’ера

рэдагаваць

Кар’ера Сяргея пачалася ў Горадні, дзе ён займаўся ў ДЮСШ «Белкард», пад кіраўніцтвам Уладзімера Сямерыкава. У 2003 годзе трапіў у склад менскага клюбу «Лякаматыў». Паводле вынікаў чампіянату ў першай лізе 2004 году «Лякаматыў» атрымаў права выступаць у Найвышэйшай лізе, а Сяргей быў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу.

У 2006 годзе Крывец перайшоў у БАТЭ, у складзе якого наступныя 4 гады запар станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У 2009 паводле вынікаў апытаньня, якое праводзілася газэтай «Прессбол» Сяргей быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату.

У сьнежні 2009 году Крывец перайшоў у польскі «Лех» з Познані[6]. «Лех» у 2010 годзе стаў чэмпіёнам Польшчы. Сяргей правёў 13 матчаў і забіў 3 галы. У ліпені 2012 году быў набыты кітайскім клюбам «Цзянсу Сайнці»[7], дзе спачатку трывала гуляў у аснове, але з траўня 2013 году перастаў зьяўляцца на пляцоўцы. 21 чэрвеня 2013 году скасаваў кантракт з кітайскім клюбам «Цзянсу Сайнці»[8].

6 ліпеня 2013 году вярнуўся ў БАТЭ, прычым падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2016 году[9][10][11][12]. Пачаў ня вельмі ўдала, гэтак 23 ліпеня 2013 году ў адказным матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць карагандзінскага «Шахцёру» не забіў пэнальці, у выніку чаго БАТЭ саступіў 0:1 і вылецеў з розыгрышу эўрапейскага першынства. Але пазьней выправіўся ў чэмпіянаце Беларусі: тройчы аформіў дубль у браму салігорскага «Шахцёру», дзякуючы чаму БАТЭ здолеў перагнаць гэты клюб і атрымаць чарговае чэмпіёнства. У 2014 годзе стаў сапраўдным лідэрам клюбу, дзякуючы чаму БАТЭ зноўку здолеў выйсьці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Сваёй выніковай гульнёй зацікавіў францускі клюб «Мэц», куды перайшоў напрыканцы жніўня[13][14][15]. Сума трансфэру не была разгалошана. На момант сыходу з БАТЭ Сяргей зьяўляўся найлепшым бамбардзірам (10 пунктаў) і асыстэнтам (11 пунктаў) чэмпіянату Беларусі 2014 году. У ліпені 2016 году перайшоў у плоцкую «Віслу»[16]. У ліпені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Арка» з Гдыні[17]. У чэрвені 2018 году падпісаў кантракт на 2,5 году зь берасьцейскім «Дынама»[18]. У берасьцейскай камандзе замацаваўся ў асноўным складзе. Сэзон 2019 году амаль цалкам прапусьціў праз траўмы. У 2020 годзе вярнуўся ў аснову, чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену.

У лютым 2021 году падпісаў кантракт з познаньскім «Лехам», каб далучыцца да рэзэрвовай каманды «Лех-2» з трэцяга дывізіёну Польшчы[19]. У чэрвені 2022 году пакінуў каманду і пастанавіў скончыць кар’еру[20], аднак пазьней далучыўся да створанага заўзятарамі клюбу «Вяра Леха» з шостага дывізіёна[21].

Міжнародная

рэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 2 лютага 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ісьляндыі. У далейшым трывала выклікаўся ў зборную, але пасьля пераезду ў Кітай улетку 2012 году перастаў трапляць у асноўную каманду. Па вяртаньні ў БАТЭ дзякуючы добрай гульні ў чэмпіянаце зноўку атрымаў выклік у зборную ў кастрычніку 2013 году.

Узнагароды

рэдагаваць

БАТЭ:

«Лех»:

«Цзянсу Сайнці»:

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2013 Найвышэйшая ліга 15 8
2014 Найвышэйшая ліга 20 10
Дынама Берасьце 2018 Найвышэйшая ліга 11 1
2019 Найвышэйшая ліга 2 1
2020 Найвышэйшая ліга 19 4
  1. ^ а б в Sergey Krivets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Sergey Krivets // FBref (мн.)
  3. ^ а б в SERGEI KRIVETS // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  5. ^ а б https://teams.by/sergey-krivets/player-437/
  6. ^ Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі перайшоў у польскі «Лех»(недаступная спасылка) «Наша Ніва», 22 сьнежня 2009
  7. ^ Сергей Кривец перешел из «Леха» в «Цзянсу Сайнти» (рас.)
  8. ^ Кривец расторг контракт с китайским «Цзянсу Сэйнти» и стал свободным агентом(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ Футбол. Сергей Кривец перешел в БАТЭ (рас.)
  10. ^ Кривец подписал 3-летний контракт с БАТЭ (рас.)
  11. ^ Сергей Кривец — футболист БАТЭ
  12. ^ Крывец вярнуўся ў БАТЭ «Наша Ніва», 6 ліпеня 2013
  13. ^ Сяргей Крывец сышоў з БАТЭ ў французскі «Мец». Наша Ніва
  14. ^ Сяргей Крывец сышоў з БАТЭ ў французскі «Мец». Эўрарадыё
  15. ^ «Метц» официально представил Кривца. Tribuna.com
  16. ^ Сергей Кривец подписал однолетний контракт с «Вислой» из Плоцка (рас.)
  17. ^ Сергей Кривец стал игроком польской «Арки» (рас.)
  18. ^ Сергей Кривец подписал контракт с брестским «Динамо» (рас.)
  19. ^ Сергей Кривец подписал контракт с "Лехом-2"
  20. ^ Футбол. Сергей Кривец завершил карьеру футболиста Архівавана 9 ліпеня 2022.
  21. ^ Чичкан в Тбилиси Архівавана 26 лістапада 2022.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць