Павал Няхайчык
Па́вал Няха́йчык (нар. 15 ліпеня 1988 году, Менск) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Павал Няхайчык | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2011 | БАТЭ | 99 (18) |
2011—2012 | Дынама Масква | 13 (1) |
2013 | БАТЭ | 24 (2) |
2014—2016 | Том Томск | 52 (14) |
2016—2017 | Арэнбург | 16 (4) |
2017—2019 | Дынама Берасьце | 60 (19) |
2020—2021 | БАТЭ | 50 (18) |
Зборныя | ||
2009—2011 | Беларусь (да 21) | 22 (4) |
2011—2020 | Беларусь | 37 (3) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец менскіх «Алімпіі» і «Зьмены». Першы трэнэр — Сяргей Паляшчук. Прафэсійную кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ ў 2005 годзе, ў складзе якога выступаў за дубль. У 2007 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам сэзону сярод дублюючых камандаў. З 2008 году Павал зьяўляецца гульцом асноўнага складу клюбу. Двойчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010.
21 кастрычніка 2008 году забіў гол падчас гульні (1:1) з «Зэнітам» у Лізе чэмпіёнаў. У жніўні 2011 году разам зь Ігарам Шытавым перайшоў у расейскі клюб «Дынама» з Масквы[3]. Аднак, за паўтары гады ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе клюбу. У канцы студзеня 2013 году кантракт з «Дынама» быў скасаваны[4], пасьля чаго Няхайчык падпісаў кантракт на 2 гады з БАТЭ[5]. У сэзоне 2013 году спачатку быў трывалым гульцом асноўнага складу. Выступаў пераважна як флянгавы паўабаронца, але часам выкарыстоўваўся як цэнтральны нападнік. У другой палове 2013 году страціў месца ў пачатковым складзе і зьяўляўся на пляцоўцы толькі на замену.
У лютым 2014 году перайшоў у расейскі клюб «Том», зь якім падпісаў кантракт на 2,5 году[6]. Застаўся ў клюбе і пасьля ягонага вылету з Прэм’ер-лігі ўлетку 2014 году. У першынстве ФНЛ у сэзоне 2015—2016 пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі нападніка. За гэты час адзначыўся 7 галамі ў сэзоне і дапамог камандзе вярнуцца ў найвышэйшы дывізіён.
У чэрвені 2016 году перайшоў у «Арэнбург»[7]. Пачынаў сэзон 2016—2017 гадоў ў якасьці гульца асноўнага складу. 16 кастрычніка 2016 году адзначыўся хет-трыкам у браму свайго былога клюбу «Тамі». Пачатак 2017 году прапусьціў праз траўму, а пасьля акрыяньня ўжо радзей зьяўляўся на полі. Паводле вынікаў сэзону «Арэнбург» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, пасьля чаго ў чэрвені 2017 году Няхайчык пакінуў клюб і стаў вольным агентам[8].
У ліпені 2017 году падпісаў кантракт на 1,5 году зь берасьцейскім «Дынама»[9]. У складзе каманды замацаваўся ў якасьці асноўнага левага паўабаронцы. У ліпені 2018 году быў капітанам каманды. У студзені 2019 году зьявілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Паўла ў менскае «Дынама», аднак у выніку паўабаронца падоўжыў кантракт зь берасьцейскім клюбам[10]. У сэзоне 2019 году ў якасьці капітана прывёў берасьцейскі клюб да чэмпіёнства, а сам з 12 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Пасьля сэзону 2019 году вярнуўся ў БАТЭ[11][12]. Быў адным з асноўных гульцоў барысаўчанаў, у сэзоне 2021 году ў сувязі з траўмай Станіслава Драгуна нярэдка выконваў функцыі капітана каманды. У студзені 2022 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[13].
Міжнародная
рэдагавацьУ складзе моладзевай зборнай Беларусі браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2011 году ў Даніі. Пасьля гуляў таксама за алімпійскую зборную. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 10 жніўня 2011 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Баўгарыі.
Узнагароды
рэдагавацьБАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2007, 2008, 2009, 2010, 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010, 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011, 2013
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2020
«Дынама» Берасьце:
- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018, 2019
Моладзеваая зборная Беларусі:
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | 4 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 21 | 3 | |
2019 | Найвышэйшая ліга | 24 | 12 | |
БАТЭ Барысаў | 2020 | Найвышэйшая ліга | 10 | 4 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pavel Nekhajchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Pavel Nyakhaychyk // FBref (мн.)
- ^ Павел Нехайчик перешел в московское «Динамо» (рас.) «Прессбол», 31 жніўня 2011
- ^ Московское «Динамо» расторгло контракт с Павлом Нехайчиком (рас.). Прессбол (29 студзеня 2013).
- ^ Павел Нехайчик подписал контракт с БАТЭ (рас.). Прессбол (30 студзеня 2013).
- ^ «Томь» подписала контракт с Павлом Нехайчиком (рас.). football.by (13 лютага 2014).
- ^ Павел Нехайчик подписал контракт с «Оренбургом» (рас.). football.by (16 чэрвеня 2016).
- ^ Нехайчик и Бордачев покинули "Оренбург", став свободными агентами
- ^ Брестское «Динамо» объявило о подписании Павла Нехайчика (рас.). football.by (14 ліпеня 2017).
- ^ Нехайчик остается в Бресте
- ^ Павел Няхайчык вернецца ў БАТЭ. Беларускае Радыё Рацыя.
- ^ Нехайчик подписал контракт с БАТЭ
- ^ Павел Нехайчик в 33 года завершил карьеру
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт БАТЭ — Павал Няхайчык (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)