Ільля Каўпачук

беларускі футбаліст

Ільля́ Каўпачу́к (нарадзіўся 9 кастрычніка 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама».

Ільля Каўпачук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1990(1990-10-09)[1] (34 гады)
Рост 184 см
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 59
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011 Дынама Берасьце 5 (0)
2012—2013 Хваля 52 (4)
2014 Гомель 0 (0)
2014 Мікашэвічы 26 (1)
2015—2017 Гарадзея 30 (0)
2017 Атлянтас 13 (1)
2018 Каўна Жальгірыс 10 (1)
2019—2020 Рух Берасьце 42 (2)
2021 Жэтысу 12 (0)
2022—4 Дынама Берасьце 56 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ, а пачынаў кар’еру ў складзе дублю менскага «Дынама». З 2010 году выступаў за берасьцейскае «Дынама», гуляючы пераважна за дубль. У Найвышэйшай лізе правёў 5 матчаў. У 2012 году далучыўся да пінскай «Хвалі». Здолеў замацавацца ў першай адзінаццатцы пінчукоў, за два гады згуляўшы ў 52 матчах. За гэты час Каўпачук улучыў чатыры галы ў брамы супернікаў. У сэзоне 2013 году быў капітанам пінскай каманды.

У сьнежні 2013 году перайшоў у «Гомель»[3]. Аднак ня даў рады ў гомельскім клюбе і ў сакавіку 2014 году на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт». У якасьці гульца асноўнага складу дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе. Па заканчэньні тэрміну арэнды ў сьнежні 2014 году вярнуўся ў «Гомель»[4].

У лютым 2015 году, пакінуўшы «Гомель», перайшоў у «Гарадзею»[5]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сэзон[6], але на полі ў сэзоне 2016 году зьяўляўся зрэдку. У першай палове сэзону 2017 году не зьяўляўся на полі ў асноўнай камандзе «Гарадзеі», выступаючы толькі за дубль. У ліпені 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Атлянтас» з Клайпеды[7], але адышоў зь яго па заканчэньні сэзону 2017 году. У першай палове 2018 году не гуляў, лякуючыся ад траўмы. У жніўні 2018 году далучыўся да іншага клюбу паўночна-заходніх суседзяў — «Каўна Жальгірыса».

У сьнежні 2018 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом берасьцейскага «Руха»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У першай палове 2020 году заставаўся футбалістам пачатковага складу, але з жніўня стаў радзей зьяўляцца на пляцоўцы. У студзені 2021 году пакінуў «Рух»[9].

У лютым 2021 году склаў працоўную ўгоду з казаскім клюбам «Жэтысу»[10]. У студзені 2022 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым афіцыйна далучыўся да складу клюбу[11]. У сэзоне 2022 году гуляў пераважна ў пачатковым складзе дынамаўцаў. У студзені 2023 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[12], а ў студзені 2024 году падпісаў новы кантракт[13].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2016 Найвышэйшая ліга 6 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць