Кірыл Сідарэнка
Кіры́л Сідарэ́нка (нарадзіўся 25 жніўня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».
Кірыл Сідарэнка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 жніўня 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 78 кг[2] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Славія Мазыр | |
Нумар | 63 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2014 | Амкар Перм | 0 (0) |
2014 | → Віцебск | 12 (0) |
2015 | Хімік | 29 (11) |
2016 | Віцебск | 12 (0) |
2016 | → Смалявічы | 11 (2) |
2017—2018 | Лякаматыў Гомель | 39 (15) |
2018 | Белшына | 13 (5) |
2019 | Іслач | 0 (0) |
2019 | → Белшына | 27 (4) |
2020—2021 | Дняпро Магілёў | 41 (59) |
2022 | Кызылжар | 1 (0) |
2022 | Кайсар | 23 (9) |
2023 | Дынама Берасьце | 11 (1) |
2023 | Славія Мазыр | 13 (4) |
2024 | Мурас Юнайтэд[d] | |
2024— | Славія Мазыр | 11 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[3], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 году быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.
У пачатку 2015 году, пакінуўшы «Амкар», стаў гульцоў шацілавіцкага «Хіміка». Правёў пасьпяховы сэзон 2015 году, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У сьнежні 2015 году зноў апынуўся ў «Віцебску»[4], які ачоліў былы трэнэр Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Менску» (0:1). У жніўні 2016 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5]. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў «Віцебск»[6].
У студзені 2017 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[7], але беспасьпяхова. У выніку, распачаў сэзон 2017 году ў складзе гомельскага «Лякаматыва». З 11 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Лякаматыў» і далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. У лістападзе 2018 году склаў дзьвюхгадовую дамову зь «Іслаччу»[9]. Рыхтаваўся з камандай да сэзона 2019 году, аднак у сакавіку 2019 году вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[10]. У складзе бабруйскага клюба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Іслаччу»[11].
У студзені 2020 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У сэзоне 2020 году дапамог магілёўскай камандзе перамагчы ў Другой лізе, а сам быў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі за сэзон. Пачатак 2021 году ў Першай лізе прапусьціў праз траўмы, але з жніўня пачаў зьяўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка. Пасьпеў за 17 матчаў адзначыцца 19 галамі і стаць другім бамбардзірам Першай лігі. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[13] і хутка выправіўся на прагляд у тульскі «Арсэнал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў гульцом казаскага клюбу «Кызылжар»[14]. Згуляўшы за петрапаўлаўскі клюб у адным матчы, у сакавіку 2022 году перайшоў у «Кайсар»[15], якому дапамог прасунуцца ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2023 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[16]. У ліпені 2023 году пакінуў клюб[17], пасьля чаго пачаў трэнавацца з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Славію»[19], пасьля чаго зьехаў у Кыргыстан. Ужо ў ліпені 2024 году вярнуўся ў мазырскі клюб[20].
Міжнародная
рэдагавацьВыступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. 17 лістапада 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Кіпру. У студзені 2016 году абараняў колеры моладзевай зборнай краіны на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, згуляўшы два матчы. Пасьля гэтага ў склад зборнай больш не выклікаўся.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 |
Смалявічы-СТІ | Першая ліга | 11 | 2 | |
Лякаматыў Гомель | 2017 | Першая ліга | 25 | 11 |
2018 | Першая ліга | 14 | 4 | |
Белшына | 13 | 5 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в https://dynamo-brest.by/player/kirill-sidorenko
- ^ а б https://teams.by/kirill-sidorenko/player-9245/
- ^ Живет такой парень. От Перми до Светлогорска (рас.) Архіўная копія ад 2015-09-30 г.
- ^ Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском» (рас.)
- ^ Кирилл Сидоренко покинул "Витебск" и заключил контракт со "Смолевичами-СТИ" (рас.)
- ^ Николай Вайтюховский: "В ближайшее время подпишем контракты с тремя известными игроками по белорусским меркам" (рас.)
- ^ Сидоренко, Сямук, Щербаченя и Костров на просмотре в «Славии» (рас.)
- ^ Сидоренко стал игроком "Белшина" (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»
- ^ "Ислочь" подписала нападающего (рас.)
- ^ "Ислочь" отдала нападающего Сидоренко, перешедшего из "Белшины", в аренду в ...Бобруйск (рас.)
- ^ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" (рас.) Архіўная копія ад 2019-12-13 г.
- ^ Шепелев и Сидоренко пополнили ряды "Днепра-Могилев" (рас.)
- ^ Сидоренко покинул "Днепр" (рас.)
- ^ Кирилл Сидоренко подписал контракт с "Кызыл-Жаром" (рас.)
- ^ Кирилл Сидоренко сменил клуб в Казахстане (рас.)
- ^ Сидоренко, Концедайлов и Зинович заключили соглашения с брестским "Динамо" (рас.)
- ^ Брестское "Динамо" расторгло контракт с Кириллом Сидоренко (рас.)
- ^ Кирилл Сидоренко заключил контракт со "Славией" (рас.)
- ^ Сидоренко покинул "Славию" (рас.)
- ^ Кирилл Сидоренко сменил "Мурас Юнайтед" на "Славию" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)