Апалён Лімасол

кіпрскі футбольны клюб

«Апалён» (па-грэцку: Απόλλων) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лімасолу. Заснаваны ў 1954 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Кіпру, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны ў структуру клюба ўваходзяць баскетбольная і валейбольная каманды.

Апалён Лімасол
Apollon Limassol Logo.png
Поўная назва Απόλλων Λεμεσού
Заснаваны 14 красавіка 1954
Горад Лімасол, Кіпр
Стадыён Цырыён
Умяшчальнасьць: 13 331
Прэзыдэнт Нікас Кірзыс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2021—2022 1 месца
Афіцыйны сайт

ГісторыяРэдагаваць

У канцы 1953 году талака юнакоў пастанавіла стварыць нацыянальную і спартовую асацыяцыю з мэтай прасоўваньня адукацыі і сацыяльных навычкаў сваіх маладых сяброў. 14 красавіка 1954 году генэральная асамблея сябраў на чале зь іхным лідэрам Хрыстакісам Паўлідэсам прапанавала стварыць спартовую асацыяцыю пад назвай «Апалён»[2]. Асамблея ўхваліла прапанову і, такім чынам, ад гэтае даты лічыцца існаваньне клюбу. Першая адміністрацыйная рада каманды ўлучала сакратара, скарбніка і шэраг дарадцаў. Першы сэзон у Другім дывізіёне быў няўдалым, то бок у васьмі матчах клюб усе восем матчаў трываў паразы. У наступным яшчэ ў 1950-х «Апалён» здолеў прабіцца да Першага дывізіёну.

 
Дытэльм Фэрнэр прывёў клюб да першага чэмпіёнства.

Па прасоўваньні ў эліту клюб доўгі час змагаўся толькі за месцы ў сярэдзіне табліцы. Прагрэс намеціўся ў сярэдзіне 1960-х[2]. У 1965 годзе «Апалён» дасягнуў фіналу Кубка Кіпру, аднак тытул здабыла «Амонія», перагуляўшы апалёнцаў зь лікам 5:1[3]. Праз год «Апалён» зноўку дайшоў да фінале і гэтым разам выгуляў кубак, перамогшы «Нэа Саляміну» зь лікам 4:2. У наступным годзе клюб захаваў тытул, абгуляўшы ў фінале 1967 году клюб «Алькі» зь лікам 1:0. Апасьля яшчэ 15 гадоў лімасолцы мусілі чакаць наступных тытулаў. У 1982 годзе ў клюба яшчэ быў шанец на перамогу, але ў фінальным двубою мацней за «Апалён» была «Амонія». У 1986 годзе айчынны кубак скарыўся «Апалёну», то бок у фінале быў перагуляны АПОЭЛ зь лікам 2:0.

У чэмпіянаце Кіпру ўвесь гэты час гульня ў клюба не складвалася. Усё зьмянілася з прызначэньнем нямецкага трэнэра Дытэльма Фэрнэра. Немец усталяваў дысцыпліну і культываваў працавітасьць. Ён здолеў спалучыць імпэт і здольнасьці маладых таленавітых футбалістаў з досьведам знаных футбалістаў, стварыўшы каманду, падрыхтаваную да змаганьня за першы радок. Такім чынам, у сэзоне 1990—1991 гадоў клюб упершыню здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны. У наступныя гады «Апалён» яшчэ здабыў некалькі тытулаў.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Гадсўіл Экпола 1995
4   Аб Вукашын Яванавіч 1996
5   Аб Мат’е Пэйбэрнь 1990
6   Аб Панаётыс Артыматас 1998
8   ПА Эль-Гаджы Ба 1993
9   Нап Ёаніс Пітас 1996
11   Нап Багалі Дабо 1988
17   ПА Іліян Іліеў 1999
18   ПА Этзаз Гусайн 1993
20   ПА Даніла Шполярыч 1999
22   Аб Валентэн Рабэрж 1987
23   Нап Уладыміру Ва 1998
24   Аб Амін Камас 1999
25   ПА Харалямбас Кірыяку (капітан) 1995
26   Бр Аляксандар Ёванавіч 1992
27   Нап Ёргас Пантыку 2003
28   Нап Нікаля Дыгіні 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
29   Аб Гайтам Алеэсамі 1991
30   Аб Андрэас Панаёту 1995
31   Нап Гадсўэй Доньё 1994
35   Аб Харалямпас Маўрыяс 1994
36   ПА Іда Шагар (ар. Макабі ТА) 2001
57   ПА Сатырыс Фоці 2004
65   Нап Патрык Ёостэн 1996
71   Бр Карлуш Пэйшуту 2000
74   Нап Амр Варда 1993
77   ПА Ісраэль Коль 1993
78   Бр Ёргас Ляізу 1992
82   ПА Марыяс Аўгусьці 2004
90   Нап Эзэк’ел Гэнці (ар. Слован Бр.) 1993
93   ПА Басэль Жрадзі 1993
99   Бр Дымітрыс Дымітрыю 1999
  ПА Олівэр Робінсан 2005

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць