Мікіта Бурак

беларускі футбаліст

Мікі́та Бура́к (нар. 13 траўня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама».

Мікіта Бурак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 траўня 2004(2004-05-13)[1] (20 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 42
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Дынама Берасьце 43 (2)
Зборныя
2023—4 Беларусь (да 21) 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец берасьцейскага «Дынама», да якога прыяднаўся ў 2019 годзе. У 2021 годзе перайшоў у акадэмію берасьцейскага «Руха», а праз год стаў футбалістам салігорскага «Шахцёра». У сакавіку 2023 году вярнуўся ў «Дынама», зь якім узгадніў дамову тэрмінам на тры гады[2]. Дэбютаваў у складзе клюбу 6 траўня ў матчы Найвышэйшай лігі супраць гарадзенскага «Нёмана». Гулец зьявіўся на полі на 82-й хвіліне сустрэчы. Бурак хутка замацаваўся ў складзе каманды, зьяўляючыся на пляцоўцы ў кожнай гульні чэмпіянату акрамя сустрэчы зь менскім «Дынама». 8 кастрычніка адзначыўся дэбютным голам у браму «Гомлю».

Міжнародная

рэдагаваць

У 2023 годзе прыцягваўся да выступаў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), дэбютаваўшы ў складзе каманды 15 лістапада ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць