Уладзіслаў Лях

беларускі футбаліст

Уладзісла́ў Лях (нарадзіўся 13 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама».

Уладзіслаў Лях
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 жніўня 1999(1999-08-13) (25 гадоў)
Рост 183 см
Вага 72 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2022 Дынама Менск 4 (0)
2020 Лякаматыў Гомель 18 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 8 (0)
2023 Арсэнал Койданаў 23 (1)
2024—4 Дынама Берасьце 25 (2)
Зборныя
2019—2020 Беларусь (да 21) 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец школы менскага «Дынама». З 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2018 годзе замацаваўся ў складзе дублю, часам таксама прыцягваўся да асноўнае каманды. Дэбютаваў у галоўную каманду 29 ліпеня 2018 году, згуляўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у матчы Кубка Беларусі супраць «Энэргетыка-БДАТУ» (7:0). Перад сэзонам 2019 году прыцягваўся да трэнаваньняў з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 30 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у пачатковым складзе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам зьяўляючыся ў асноўнай камандзе менчукоў.

У красавіку 2020 году быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лякаматыву»[2]. У лістападзе 2020 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[3]. У 2021—2022 гадах трэнаваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, аднак гуляў за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У чэрвені 2022 году стаў трэнавацца з койданаўскім «Арсэналам» і ў ліпені быў узяты клюбам у арэнду[4]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак у кастрычніку атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону.

У студзені 2023 году выправіўся на прагляд у «Гомель»[5], а ў сакавіку 2023 году зноў далучыўся да «Арсэналу», стаўшы гульцом каманды ўжо на трывалай аснове[6]. У студзені 2024 году перайшоў да складу берасьцейскага «Дынама»[7].

Міжнародная

рэдагаваць

26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у матчы за зборную Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у першай адзінаццатцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (1:0).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць