Эдгар Аляхновіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляхновіч.
Эдгар Аляхновіч (нарадзіўся 17 траўня 1987 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама». У 2013—2014 гадах правёў 15 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якіх забіў 1 гол.
Эдгар Аляхновіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 траўня 1987[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 71 кг[4] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Берасьце | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2009 | Дынама Берасьце | 54 (4) |
2010—2016 | БАТЭ | 130 (7) |
2017—2018 | Шахцёр Салігорск | 26 (3) |
2018 | → Тарпэда-БелАЗ | 28 (1) |
2019—2020 | Дынама Менск | 38 (0) |
2021— | Дынама Берасьце | 85 (2) |
Зборныя | ||
2013—2014 | Беларусь | 15 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец берасьцейскага СДЮШАР-5, па заканчэньні якой, аднак, Эдгара адмовіліся браць у дубль мясцовага «Дынама». Таму ён паступіў у ВНУ на праграміста. Але празь некаторы час ўсё ж такі далучыўся да дублю берасьцейскае каманды. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе, а на наступны год быў ужо трывалым гульцом асноўнага складу «Дынама». У сьнежні 2009 году стаў гульцом барысаўскага БАТЭ. У складзе БАТЭ пачаў выступаць на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але нярэдка далучаўся да нападаў сваёй каманды, забіў даволі шмат галоў стрэламі здалёк.
У сэзоне 2013 году Эдгар, які да таго гуляў выключна паўабаронцу, пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага абаронцы. У выніку амаль увесь сэзон правёў на гэтай пазыцыі, толькі зрэдку выступаючы ў апорнай зоне. У ліпені 2013 году падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2016 году[5]. У сэзоне 2014 году, па вяртаньні ў каманду Анры Хагуша, страціў месца правага абаронцы. У пачатку сэзону звычайна толькі выходзіў на замену, але ўлетку пачаў зьяўляцца ў пачатковым складзе ў апорнай зоне. Зь верасня, аднак, зноў пачаў толькі быць гульцом ратацыі. У канцы сэзону 2014 году вярнуўся на пазыцыю правага абаронцы. У сэзоне 2015 году страціў месца ў асноўным складзе ды пачаў зьяўляцца на полі эпізадычна. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[6]. У чэмпіянаце 2016 году правёў усяго 5 матчаў за асноўную каманду, пасьля чаго быў пераведзены ў дубль.
У студзені 2017 году перайшоў да складу салігорскага «Шахцёра»[7]. У складзе салігарчанаў замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 году зьявілася інфармацыя, што Аляхновіч можа пакінуць «Шахцёр», пазьней футбаліст ня трапіў на замежны збор каманды[8]. У лютым 2018 году на правах арэнды стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[9], дзе быў футбалістам першай адзінаццатцы. У сьнежні 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[10], але неўзабаве пакінуў салігорскі клюб па заканчэньні кантракта[11].
У студзені 2019 году быў аб’яўлены гульцом менскага «Дынама»[12]. У сэзоне 2019 году шмат прапусьціў праз траўмы. Пазьней вярнуўся на гульнявую пляцоўку і быў трывалым гульцом асноўнага складу, а таксама капітанам каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[13]. З студзеня 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскага «Дынама» і ў лютым склаў з клюбам дамову[14]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды і стаў ейным капітанам. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[15]. У сьнежні 2022 году падпісаў новы кантракт з «Дынама» да канца 2024 году[16].
Міжнародная
рэдагаваць21 сакавіка 2013 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ярданіі.
Узнагароды
рэдагаваць- БАТЭ
- Чэмпіён Беларусі: 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011, 2013, 2014
- «Шахцёр»
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 | |
Шахцёр Салігорск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 3 |
Тарпэда-БелАЗ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Edgar Olekhnovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Edhar Alyakhnovich // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Edgar Olekhnovich // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/edgar_olekhnovich/
- ^ Футбол. Эдгар Олехнович продлил контракт с БАТЭ до 2016 года
- ^ БАТЭ продлил контракт с Олехновичем
- ^ БАТЭ объявил о переходе Олехновича в "Шахтер"
- ^ Януш и Олехнович не полетели на сбор «Шахтера» на Кипре
- ^ "Торпедо-БелАЗ" арендовало у "Шахтера" Олехновича
- ^ Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ^ "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
- ^ Олехнович подписал контракт с минским "Динамо"
- ^ Пятеро футболистов покинули минское "Динамо"
- ^ Эдгар Олехнович стал игроком брестского "Динамо"
- ^ Олехнович продлил контракт с брестским "Динамо"
- ^ Олехнович остается в брестском "Динамо" (рас.). football.by (2022-12-30). Праверана 2022-12-30 г. Архіўная копія ад 30 сьнежня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт БАТЭ, Эдгар Аляхновіч (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)