Макабі Тэль-Авіў

ізраільскі футбольны клюб

«Макабі» — ізраільскі футбольны клюб з гораду Тэль-Авіва. Заснаваны ў 1906 годзе. 25-разовы чэмпіён Ізраілю, 24-разовы ўладальнік Кубка Ізраілю.

Макабі Тэль-Авіў
Поўная назва מועדון כדורגל מכבי תל אביב
Заснаваны 1906
Горад Тэль-Авіў, Ізраіль
Стадыён Блумфілд
Умяшчальнасьць: 29 400
КіраўнікМітчэл Голдгар[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць
 
«Макабі» ў 1913 годзе.
 
«Макабі» ў 1921 годзе.

У пачатку 1920-х гадоў, не зважаючы на адсутнасьць якой-небудзь лігі, «Макабі» быў вядомы як наймацнейшая футбольная каманда ў рэгіёне і часта запрашаўся на шматлікія таварыскія матчы, нават супраць брытанскіх камандаў, бо брытанцы на той момант мелі Мандат у Палестыне. Афіцыйныя турніры пачалі ладзіць у 1928 годзе па стварэньні футбольнай асацыяцыі. У 1929 годзе каманда выйграла свой першы трафэй пасьля перамогі над ерусаліскім клюбамі «Макабі Гашманаі» зь лікам 4:0. Праз год «Макабі» зноў здабыў перамогу ў чэмпіянаце пасьля перамогі каманды 48-га палка брытанскага войска зь лікам 2:1. Трэці раз перамога напаткала клюб у 1933 годзе, калі пераможаны быў тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 1:0.

У 1936 годзе клюб быў запршаны ў турнэ ў ЗША. Па дарозе за акіян «Макабі» двойчы згуляў у Францыі, прагуляўшы 2:0 парыскаму «Расінгу» і «Лілю» зь лікам 3:1. У ЗША «Макабі» перамог каманду зорак Нью-Ёрку на стадыёне Янкі, калі за гульнёй назіралі 50 тысяч гледачоў[2]. «Макабі» таксама перамогла каманду Амэрыканскай футбольнай лігі ў Брукліне і Філадэлфіі, а таксама згуляў у Канадзе, дзе ўнічыю скончыўся матч супраць каманды ўсіх зорак Таронта. Працягваючы свой тур «Макабі» саступіла клюбу «Сэнт-Луіс Старз» зь лікам 3:2 і клюбу «Бостан Сэлтыкс». Вярнуўшыся з-за акіяну гульцы «Макабі» ўчынілі страйк, бо гульцы не атрымалі выплатаў. У 1937 годзе, праз год страйкоўцы скончылі свой байкот, бо футбольная асацыяцыя выканала патрабаваньні гульцоў. У гэтым жа годзе «Макабі» яшчэ раз здабыў перамогу ў лізе.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Уладальнік Кубка Ізраілю: 24
    • 1929, 1930, 1933, 1941, 1946, 1947, 1954, 1955, 1958, 1959,
    • 1964, 1965, 1967, 1970, 1977, 1987, 1988, 1994, 1996, 2001,
    • 2002, 2005, 2015, 2021
Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Авішай Коэн 1995
3   Аб Стаў Лемкін (ар. Шахтар) 2003
3   Аб Рой Рэвіва 2003
5   Аб Ідан Начміяс 1997
6   Аб Тайрыс Асантэ 2002
7   Нап Эран Загаві (капітан) 1987
9   Нап Дор Тургеман 2003
13   Аб Раз Шлямо 1999
14   ПА Ёрыс ван Овэрээм 1994
15   Нап Ёнас Маледэ 1999
16   ПА Габі Канічоўскі 1997
17   Нап Вэсьлі Патаці 2003
18   Аб Неманья Стоіч 1998
19   Нап Эляд Мадмон 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Нап Гэнры Ада 2003
22   Бр Офэк Мэліка 2005
23   Бр Сіман Слуга 1993
26   ПА Іда Шагар 2001
27   Аб Афір Давідзада 1991
28   ПА Ісуф Сысако 2002
29   Аб Сагіў Егэзкел 1995
33   Нап Гішам Ляюс 2000
42   ПА Дор Пэрэц 1995
50   Бр Раі Амэдзі 2004
77   Нап Ошэр Давіда 2001
90   Бр Рой Машпаці 1992
  ПА Анар Ушмандзі 2003

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць