Мацьвей Дукса

беларускі футбаліст

Мацьве́й Уладзісла́вавіч Ду́кса (нар. 8 красавіка 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Смаргоні» (у арэндзе зь берасьцейскага «Дынама»). Унук паэта Мар’яна Дуксы[3].

Мацьвей Дукса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 красавіка 2003(2003-04-08)[1] (21 год)
Рост 181 см[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь (у арэндзе з клюбу «Дынама Берасьце»)
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2023 Смаргонь 74 (14)
2024—4 Дынама Берасьце 7 (0)
2024—4 Смаргонь 8 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у Смаргоні, некаторы час знаходзіўся ў акадэміі берасьцейскага «Дынама», у 2019 годзе павярнуўся ў «Смаргонь», на наступны год пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе рэгулярна выходзіў на замену. З пачатку 2021 году, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, а пачынаючы зь лета пачаў зьяўляцца і ў асноўнай камандзе. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёру» (2:2). Па выбыцьці «Смаргоні» з Найвышэйшай лігі стаў адным з асноўных гульцоў каманды, разам зь якой здолеў здабыць другое месца ў Першай лігі, зарабіўшы 5 галоў і 3 асыстэнцкія пункты на свой рахунак. У першым жа матчы па вяртаньні ў Найвышэйшую лігу адзначыўся пераможным голам з штафнога ў хатнім матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[3].

У студзені 2024 году падпісаў трохгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4]. У складзе берасьцейцаў пачаў выходзіць на замену. У ліпені 2024 году на правах арэнды вярнуўся ў «Смаргонь»[5].

Дасягненьні

рэдагаваць
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць