Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

Кіраўні́цтва спра́вамі прэзыдэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — установа забесьпячэньня і абслугоўваньня прэзыдэнта, ягонай Адміністрацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бясьпекі, Нацыянальнага сходу і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 16 жніўня 2022 году пасаду кіраўніка справамі займае Юры Назараў[5].

Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура КСП РБ
Дата ўтварэньня 12 жніўня 1994 (30 гадоў таму)
Тып выканаўчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта Забесьпячэньне дзейнасьці прэзыдэнта
Штаб-кватэра Ленінскі раён, вул. К. Маркса, д. 38
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Юры Назараў
1-ы намесьнік Мікалай Селіванаў
Намесьнікі Генадзь Богдан, Андрэй Сьвірыдаў[1]
Кіроўны орган Сакратарыят
Матчына кампанія Прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя кампаніі 106 прадпрыемстваў
Бюджэт 966,5 млрд рублёў[2] (2012; $115,5 млн[3])
Колькасьць супрацоўнікаў 26 тысячаў (2009)[4]
Сайт udp.gov.by/by

Кіраўніцтва справамі ўлучае:

Паводле Статуту задачамі Кіраўніцтва справамі ёсьць:

  • забесьпячэньне і абслугоўваньне прэзыдэнта, дзейнасьці дзяржаўных установаў і кіраўнікоў;
  • забесьпячэньне і абслугоўваньне мерапрыемстваў дзяржаўных установаў з удзелам прэзыдэнта;
  • парадкаваньне аздараўленьня дзяцей за мяжой, уліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • ладжаньне ўліку, захоўваньня, ацэнкі і збыту адабранай і арыштаванай у даход дзяржавы і вызваленай у крымінальным працэсе ад арышту маёмасьці;
  • стварэньне належных умоваў для знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных у краіну прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
  • кіраваньне ахоўванымі прыроднымі землямі, забесьпячэньне іх захаванасьці і функцыянаваньня;
  • забесьпячэньне жытлом чыноўнікаў.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Кіраўніцтва справамі ажыцьцяўляе:

  • атрыманьне і выдаткоўваньне прадугледжаных на ўтрыманьне дзяржаўных установаў сродкаў дзяржаўнага каштарысу.
  • выдаткоўваньне на дзейнасьць дзяржаўных установаў, вядзеньне рахункаводзтва і статыстычнага ўліку ў дзяржаўных установах, складаньне каштарысаў выдаткаў на іх утрыманьне, бухгальтарскай і статыстычнай справаздачнасьці;
  • нагляд за выкананьнем даручэньняў прэзыдэнта;
  • ухваленьне і нагляд за выкананьнем ведамаснага заканадаўства;
  • узгадненьне дзейнасьці дзяржаўных установаў і грамадзянаў у працы з накіраванай у даход дзяржавы маёмасьцю, аздараўленьні дзяцей за мяжой, атрыманьні і выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • выданьне дазволаў на аздараўленьне дзяцей за мяжой;
  • забесьпячэньне знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
  • праектаваньне, будаўніцтва, набыцьцё, рэканструкцыю і рамонт нерухомасьці для дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Беларусі;
  • набыцьцё, абслугоўваньне і рамонт транспарту дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
  • кіраваньне дзяржаўнай маёмасьцю, ладжаньне абслугоўваньня нерухомасьці ў карыстаньні дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
  • здачу ў арэнду без права выкупу і ў бязвыплатнае карыстаньне нерухомай маёмасьці дзяржавы;
  • узгадненьне дзяржаўнага санітарнага нагляду;
  • узгадненьне нагляду за станам, выкарыстаньнем, аховай і абаронай лясоў, жывёльнага і расьліннага сьвету, вядзеньнем паляўнічай гаспадаркі, паляваньня і рыбалоўства ў падначаленых прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах;
  • вызначэньне парадку ўліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • вызначэньне парадку нагляду за дзейнасьцю дзяржаўных установаў, упаўнаважаных выконваць выемку і арышт у даход дзяржавы маёмасьці;
  • выдаткоўваньне адмысловых фондаў прэзыдэнта;
  • забесьпячэньне дзяржаўных і парлямэнцкіх прадстаўнікоў, чыноўнікаў ў замежных камандзіроўках;
  • выдаткоўваньне на ладжаньне, забесьпячэньне і выкананьне літарных палётаў;
  • забесьпячэньне выкарыстаньня міжведамасных аўтаматызаваных інфармацыйных сыстэмаў;
  • ладжаньне вырабу, уліку і захоўваньня дзяржаўных узнагародаў, нагрудных знакаў да ганаровых званьняў, нагрудных знакаў членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і пасьведчаньняў да іх, таксама ладжаньне вырабу службовых пасьведчаньняў чыноўнікаў;
  • накіраваньне супрацоўнікаў на падрыхтоўку і ведамасны нагляд;
  • лятарэйную і выдавецкую дзейнасьць;
  • узгадненьне выставаў і кірмашоў падпарадкаваных установаў;
  • забесьпячэньне патрэбаў насельніцтва ў вырабах народных мастацкіх промыслаў і сувэнірах;
  • разгляд зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў службовымі асобамі[6].

Мінуўшчына

рэдагаваць

2 верасьня 2020 году сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны кібэрпартызанамі, на галоўную старонку вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і фатажабу(uk) на Віктара Шэймана[7].

За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі вырасла на 40 % да 2,6 млрд рублёў (1,057 млрд $) пераважна за кошт будаўніцтва, земляробства і прамысловасьці. Дадатнае сальда ад гандлю дасягнула каля 150 млн даляраў ЗША[8], што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.

Кіраўнікі

рэдагаваць
  1. Іван Ціцянкоў (1994—1999)
  2. Уладзімер Ганчарэнка (1999—2001)
  3. Галіна Жураўкова (2001—2004)
  4. Генадзь Лаўранкоў (2004—2005)
  5. Аляксандар Кулічкоў (2005—2008)
  6. Мікалай Дамашкевіч (2008—2009)
  7. Мікалай Корбут (2009—2013)[9]
  8. Віктар Шэйман (2013 — 11 чэрвеня 2021)[10][11]
  9. Валеры Іваноў (з 8 ліпеня 2021)

Санкцыі ЭЗ

рэдагаваць

17 сьнежня 2020 году Рада Эўрапейскага зьвязу(be) унесла ў «чорны сьпіс Эўразьвязу» ГГУ – Дзяржаўная ўстанова «Галоўная гаспадарчая ўправа» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за «атрыманьне выгады ад рэжыму Лукашэнкі й падтрымку яго»[12]. Пры абгрунтаваньні санкцыяў таксама адзначалася, што гэта найбуйнейшы апэратар на рынку нежылой нерухомасьці й куратар мноства кампаніяў у краіне, у той час як Аляксандар Лукашэнка папрасіў кіраўніка ГГУ Віктара Шэймана пракантраляваць бясьпеку прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[13]. Таксама Галоўную гаспадарчую ўправу ў свой санкцыйны сьпіс уключылі Вялікабрытанія[14] і Швайцарыя[15]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16].

  1. ^ Электронныя звароты грамадзянаў // Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 11 студзеня 2021 г.
  2. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2012 год (рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 29 сьнежня 2012 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  3. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2012 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 5 траўня 2013 г.
  4. ^ Колькасьць стратных прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі скарацілася ў два разы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 траўня 2009 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  5. ^ Лукашэнка прыняў важныя кадравыя рашэньні. Зьмены ў кіраўніцтве Справамі прэзыдэнта і ўрадзе. БЕЛТА, 16-08-2022
  6. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сьнежня 2010 г. № 620 (рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 14 сакавіка 2013 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  7. ^ Андрей Бродецкий. (2020-10-02) История Киберпартизаны против Лукашенко: как маленькая армия айтишников взламывает диктатуру (рас.). ЛІГА.net(uk)Праверана 2021-09-06 г. Архіўная копія ад 2021-09-06 г.
  8. ^ Работа прадпрыемстваў у 2020 годзе, падрыхтоўка УНС і праекты ў Афрыцы — Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 студзеня 2021 г. Праверана 11 студзеня 2021 г.
  9. ^ Віталь Несьцераў. Бізнэс-імпэрыя прэзыдэнта // Наша Ніва, 20 ліпеня 2010 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  10. ^ Аляксандар Лукашэнка назначыў Віктара Шэймана кіраўніком справамі прэзыдэнта // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 21 студзеня 2013 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  11. ^ Працоўная сустрэча зь кіраўніком справаў прэзыдэнта Віктарам Шэйманам // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 11 чэрвеня 2021 г. Праверана 12 чэрвеня 2021 г.
  12. ^ Rikard Jozwiak. (2020-12-17) EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (анг.). Радыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаПраверана 2021-07-21 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
  13. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  14. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  15. ^ Searching for subjects of sanctions
  16. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць