Гатавічы
Га́тавічы[1] — вёска ў Беларусі, паміж азёрамі Нараччу і Мястрам. Уваходзяць у склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.
Гатавічы лац. Hatavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 253 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222403 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′16.99″ пн. ш. 26°51′55.01″ у. д. / 54.8547194° пн. ш. 26.8652806° у. д.Каардынаты: 54°51′16.99″ пн. ш. 26°51′55.01″ у. д. / 54.8547194° пн. ш. 26.8652806° у. д. |
± Гатавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьГата, Гада або Гад (Hatho, Hado, Had) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
рэдагавацьНа 1846 год Гатавічы — вёска фальварку Вузлы маёнтку з такой жа назвай Віленскай губэрні, уладаньне Канстантына Тызэнгаўза. Вёска налічвала 15 двароў і 113 жыхароў. На 1868 год вёска ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, налічвала 15 двароў і 70 жыхароў. З 1894 году ў Гатавічах працавала школа граматы, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 12 хлопчыкаў. На 1904 год вёска налічвала 297 жыхароў. Побач знаходзіўся маёнтак Гатавічы — уладаньне зямянаў Пшазьдзецкіх. Маёнтак налічваў 11 жыхароў. На 1907 год вёска налічвала 290 жыхароў.
З 1921 году Гатавічы былі ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 55 двароў і 317 жыхароў. На 1931 год 59 двароў і 340 жыхароў[3].
12 кастрычніка 1940 году Гатавічы ўвайшлі ў склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 68 двароў і 311 жыхароў. У ліпені 1943 году ў час Другой сусьветнай вайны нацысты спалілі 17 гаспадарак. У 1948 год савецкія ўлады стварылі калгас «Сталінскі шлях». З 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну. 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці. З 11 лютага 1960 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры (да 20 лістапада 1961 году калгас называўся «Сталінскі шлях»).
З 25 студзеня 1996 году вёска знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету. На 1 студзеня 1997 году — 161 двор.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- 1 студзеня 1997 году — 397 чалавек
- 1999 год — 379 чалавек
- 2010 год — 253 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы знаходзіцца крама. На тэрыторыі санаторыі-прафілякторыі ёсьць дзіцячы садок і пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьНедалёка ад вёскі на беразе возера Нарачы разьмяшчаецца санаторыя-прафілякторыя «Сосны» (збудаваная ў 1976 годзе).
Каля вёскі ў Нарачы знаходзяцца так званыя Гатаўскія ямы — іхная глыбіня сягае 24,8 м.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 789—790.
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Warszawa, 1938. S. 41.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Hatowicze, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. — S. 40