Юры Назараў

беларускі дзяржаўны дзяяч

Юры Віктаравіч Назараў (нар. 1962, Горкі, Магілёўская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 3 сакавіка 2020 году да 16 жніўня 2022 году). Кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі (з 16 жніўня 2022).

Юры Назараў
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
16 жніўня 2022 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Валеры Іваноў
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
3 сакавіка 2020 — 16 жніўня 2022
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
2010 — 2013
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Намесьнік кіраўніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
2004 — 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 лютага 1962(1962-02-07) (62 гады)
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут па спецыяльнасьці «Лясная гаспадарка», Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасьці «Міжнародныя эканамічныя адносіны». З 1981 па 1982 г. працаваў лябарантам Беларускага тэхналягічнага інстытуту ім. С. М. Кірава. З 1983 па 1988 г. працаваў лясьнічым Зуброўскага лясьніцтва, інжынэрам па ахове лесу і паляўнічай фаўны, галоўным лясьнічым Горацкага лясгасу. У 1988—2001 гадах зьяўляўся выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам Горацкага лясгасу. З 2001 па 2004 год займаў пасаду намесьніка старшыні Камітэту лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2004 па 2010 г. — намесьніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2013 гады зьяўляўся намесьнікам Кіраўніка спраў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 17 сьнежня 2013 году пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1090 прызначаны старшынёй канцэрну «Беллеспаперапрам».

3 сакавіка 2020 году прызначаны Намесьнікам Прэм’ер-міністра Беларусі[2].

У чэрвені 2022 года Назараў трапіў у санкцыйны сьпіс Канады[3].

16 жніўня 2022 году прызначаны кіраўніком справамі прэзыдэнта Беларусі[4].