Мікалай Дамашкевіч

Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч — старшыня Менскага аблвыканкаму (2 сьнежня 1998 — 7 чэрвеня 2007), кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі (11 студзеня 2007 — 4 сьнежня 2009).

Мікалай Дамашкевіч
Кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі
11 студзеня 2007 — 4 сьнежня 2009
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Кулічкоў
Наступнік: Мікалай Корбут
Старшыня Менскага аблвыканкаму
2 сьнежня 1998 — 7 чэрвеня 2007
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Пётар Пётух
Наступнік: Леанід Крупец
1-ы старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
5 сьнежня 1996 — 2 сьнежня 1998
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Андрэй Кабякоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1949]
Жыткавічы, Гомельская вобласьць, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Жыткавічах Гомельскай вобласьці. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынэр-мэханік (1973), Менскую вышэйшую партыйную школу (1986). Працоўную дзейнасьць пачаў аўтасьлесарам у Жыткавіцкім БМУ мэліярацыі Гомельскай вобласьці, працаваў галоўным мэханікам ПМК-86 трэста «Мазырсельбуд». Затым перайшоў на камсамольскую працу. Займаў шэраг кіроўных пастоў у органах дзяржаўнай улады. Быў начальнікам Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (1995—1998).

Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня (1990—1995), сябар Камісіі па таварах народнага спажываньня, гандлі й паслугах насельніцтву, сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000). З 2 сьнежня 1998 году прызначаны старшынём Менскага аблвыканкаму.

Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №303 ад 10 ліпеня 2003 году абвешчана вымова за невыкананьне даручэньняў кіраўніка дзяржавы па забесьпячэньні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі й пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях.

7 чэрвеня 2007 году вызвалены ад пасады старшыні Менскага аблвыканкаму.

Кар’ера рэдагаваць

Працаваў аўтасьлесарам Жыткавіцкага БМУ мэліярацыі, галоўным мэханікам ПМК-86 трэста «Мазырсельбуд». У 1970 г. абраны першым сакратаром Жыткавіцкага РК ЛКСМБ. У 1973—1974 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1974—1975 гг. — інструктар аргаддзела Жыткавіцкага РК КПБ, намесьнік начальніка УМ-3 Віліяменскводбуд Менскага раёну. У 1976—1978 гг. — намесьнік начальніка, начальнік Сеньненскай ПМК-33 трэста «Віцебскводбуд». У 1982 г. абраны першым намесьнікам старшыні Сеньненскага райвыканкаму, а затым старшынём рады РАПО. У 1984—1985 гг. — старшыня выканкама Сеньненскага раённага савету народных дэпутатаў Віцебскай вобласьці. З 1985 г. — першы сакратар Сеньненскага райкаму КПБ Віцебскай вобласьці. У 1992—1995 гг. — галоўны кантралёр інспэкцыі па Віцебскай вобласьці Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь.

З 1995 г. — начальнік Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, а затым старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. На пасту начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь замяніў Васіля Доўгалева.

6 сьнежня 1996 г. указам №517 прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Указам прэзыдэнта 2 сьнежня 1998 г. вызвалены ад займанай пасады й прызначаны старшынём Менскага аблвыканкаму. 7 чэрвеня 2007 году вызвалены ад пасады.

11 студзеня 2007 году прызначаны кіраўнікам справамі прэзыдэнта Беларусі, адстаўлены 4 сьнежня 2009 году[1].

Характарыстыка рэдагаваць

Прагназаваная шматлікімі аналітыкамі адстаўка Пётуха адбылася ў 1998 годзе. Аляксандар Лукашэнка вырашыў умацаваць кіравальныя кадры ў Менскай вобласьці й рэкамэндаваў абраць на пост старшыні аблвыканкаму Мікалая Дамашкевіча.

З Аляксандрам Лукашэнкам яны блізка сышліся яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў, калі малады й актыўны палітык стаў галоўным кантралёрам інспэкцыі Віцебскай вобласьці кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь. У знакаміты антыкарупцыйны даклад Лукашэнкі патрапілі шматлікія зьвесткі, падрыхтаваныя Дамашкевічам.

Пасьля абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі ў 1994 годзе Дамашкевіч становіцца начальнікам Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, а потым — старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Для шматлікіх аналітыкаў было не зразумелым, чаму менавіта Дамашкевіча прызначылі на пасаду кіраўніка «ціхай і спакойнай» Менскай вобласьці. Некаторыя ўгледзелі ў гэтым няміласьць досыць заўзятаму й пэрспэктыўнаму палітыку. Іншыя, наадварот, лічаць, што гаспадарчая пасада дасьць неабходны досьвед гэтаму кіраўніку, у якога зьявяцца нядрэнныя шанцы паказаць сябе зь лепшага боку.

Падзея 2004 году рэдагаваць

У 2004 годзе Лукашэнка на сэлектарнай нарадзе ў жніўні з нагоды ўборкі ўраджая атрымаў адпор ад Мікалая Дамашкевіча падчас традыцыйнай публічнай «лупцоўкі»:

  • Дамашкевіч: — У мяне баліць душа за хлеб!
  • Лукашэнка: — Мне твая душа хворая не патрэбна. Чаму загадзя камбайны не замовіў?
  • Дамашкевіч: — Я тут не вінаваты і чужую віну браць ня буду. Я сумленны чалавек і няма чаго мяне на ўсю краіну паласкаць…[2]

Узнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы аб вызваленьні шэрага службовых асобаў. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (4 сьнежня 2009). Праверана 6 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Лукашенко взял себе нового управляющего (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць