Інфармацыйная сыстэма
Інфармацыйная сыстэма — аўтаматызаваная сыстэма, вынікам функцыянаваньня якое зьяўляецца прадстаўленьне выходнае інфармацыі дзеля наступнага выкарыстаньня.[1]
Агулам, інфармацыйная сыстэма зьяўляецца сховішчам інфармацыі, якое забясьпечанае працэдурамі ўводу, пошуку, разьмяшчэньня й вываду інфармацыі. Наяўнасьць такіх працэдураў ёсьць галоўнай адметнасьцю інфармацыйных сыстэмаў.
Галоўная задача кожнае ІС — абслугоўваньне спажыўцоў, і таму нутранае ўладкаваньне ІС павінна імкнуцца да дасягненьня хуткага й дастаткова поўнага адказу на кожны зварот. Уласная праца інфармацыйных сыстэмаў складаецца з абслугоўваньня дзьвюх сустрэчных плыняў новае інфармацыі: уводу новае інфармацыі й вываду старое інфармацыі, у адказ на звароты.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ ГОСТ РВ 51897
Літаратура
рэдагаваць- Информационные системы / Учеб. пособие. Сост. Орел А. А., Ромакина О. М. — Саратов : СарГУ, 2001.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІнфармацыйная сыстэма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў