Сувэнір (па-француску: souvenir[1] — «успамін», «памяць») — прадмет, прызначаны нагадваць пра штосьці, напрыклад, пра наведваньне месца паломніцтва турыстаў, музэю і гэтак далей.

Прыклады сувэніраў

Адпаведна, сувэніры нясуць афарбоўку месца, у якім іх зрабілі ці набылі. Гэта можа быць эмблема гораду, малюнак памятнага месца, аб’екта культуры. Сувэніры часьцяком прадаюцца ў спэцыялізаваных крамах і палатках. Бываюць як вельмі няякасныя сувэніры, якія не валодаюць мастацкай каштоўнасьцю, гэтак і якасныя ўзоры, прадметы мастацтва. Некаторыя віды «сувэніраў» забаронена вывозіць з краіны.

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.431