Ялта
Я́лта (укр. Ялта, крым. Yalta, Ялта, ад грэц. Γιάλτα) — горад-курорт ва Ўкраіне, на паўднёвым узьбярэжжы Крымскага паўвостраву. З 2014 году пад расейскай акупацыяй. Адрозьніваюць горад Ялта і гэтак званую «Вялікую Ялту». Вялікай Ялтай называюць Ялцінскі рэгіён Аўтаномнай Рэспублікі Крым — тэрыторыю, падначаленую Ялцінскаму горсавету. Гэтая тэрыторыя займае частку паўднёвага ўзьбярэжжа Крыму ад Фораса на захадзе да Гурзуфа на ўсходзе і ўключае два гарады (Ялту і Алупку і мноства пасёлкаў.
Ялта | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1154 | ||||
Горад з: | 1837 | ||||
Былая назва: | Яліта (да XV ст.) | ||||
Аўтаномная Рэспубліка: | Крым | ||||
Раён: | Ялцінскі горсавет | ||||
Плошча: | 282,9 км² | ||||
Насельніцтва (2012) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
135 143[1] 389,39 чал./км² | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 654 | ||||
Паштовы індэкс: | 98600 — 98639 | ||||
Аўтамабільны код: | AK / 01 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°29′58″ пн. ш. 34°9′19″ у. д. / 44.49944° пн. ш. 34.15528° у. д.Каардынаты: 44°29′58″ пн. ш. 34°9′19″ у. д. / 44.49944° пн. ш. 34.15528° у. д. | ||||
Ялта на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Ялта | |||||
![]() |
Згодна з найбольш распаўсюджанай вэрсіяй назва гораду паходзіць ад па-грэцку: γιαλος — «бераг», аднак маюцца гіпотэзы і пра цюрскае паходжаньне назвы.[2] Першае ўзгадваньне Ялты трапляецца ў арабскага гісторыка Аль-Ідрысіі ў 1154 годзе. Джаліту ён называе палавецкім горадам на чарнаморскім узьбярэжжы. З крымскататарскай мовы «джалыда» (ялыта) перакладаецца як «на беразе».
У Ялце ня раз бываў на лячэньні адзін са славутых дзеячаў беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Паэт пакутаваў на сухоты лёгкіх. Апошні раз ён прыехаў у Крым у 1917 годзе, дзе напісаў свае апошнія вершы. У парку санаторыя «Беларусь» у Карэізе ў 1957 годзе быў адкрыты помнік паэту.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ 2. Постійне населення (укр.)
- ^ О Ялте (рас.) Праверана 10 сакавіка 2011 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |