Генадзь Богдан
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Богдан.
Генадзь Андрэевіч Бо́гдан (нар. 8 студзеня 1977) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з 2020 году. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.
Генадзь Богдан | |
Дата нараджэньня | 8 студзеня 1977 (47 гадоў) |
---|---|
Месца вучобы | |
Месца працы |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум(be), затым Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсітэт(be).
Два гады працаваў інспэктарам дзяржаўнага пажарнага нагляду ў сыстэме Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2012 год працаваў у канцэрне «Белдзяржхарчпрам», дзе стаў у выніку начальнікам управы каардынацыі й разьвіцьця галінаў паводле вытворчасьці прадуктаў харчаваньня й тытунёвых вырабаў.
З 1 лютага 2012 году працаваў генэральным дырэктарам ААТ «Мазырсоль»[1]. У 2016 годзе стаў ляўрэатам конкурсу «Чалавек справы» ў намінацыі «За стабільную й эфэктыўную працу на беларускім і замежным рынках»[2].
У другой палове 2010-х гадох узначальваў Рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Беларусьгандаль», якое ўваходзіць у сыстэму Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта.
Абіраўся дэпутатам Мазырскай раённай рады дэпутатаў 27-га й 28-га[3] скліканьняў.
30 студзеня 2020 году прызначаны намесьнікам кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[4].
Міжнародныя санкцыі
рэдагаваць31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[5].
17 сьнежня 2020 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) прызнала Богдана як намесьніка начальніка ўправы кіраваньня маёмасьцю Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, які курыруе шматлікія прадпрыемствы й праз кіраўніцтва справамі аказвае фінансавую, матэрыяльна-тэхнічную, сацыяльную, бытавую й мэдычную падтрымку дзяржапарату й рэспубліканскім органам улады, і цесна зьвязанага з прэзыдэнтам адказным за падтрымку рэжыму Лукашэнкі[6]. 26 студзеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. 18 лютага 2021 году ў свой санкцыйны сьпіс Богдана дадала Вялікабрытанія [8], 22 сакавіка 2021 году — Швайцарыя[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Генеральным директором ОАО «Мозырьсоль» назначен Геннадий Богдан(недаступная спасылка)
- ^ Пресс-релиз. Человек Дела-2016. Три кита успеха
- ^ Рабочие органы Мозырского районного Совета депутатов
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 30 января 2020 года № 34 «О Г. А. Богдане»(недаступная спасылка)
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ^ Council implementing regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Госдепартамент США ввел санкции против 43 граждан Беларуси, в британском списке — 27 новых фамилий Onliner.by Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions