Нарач (курортны пасёлак)

курортны пасёлак у Беларусі

На́рач[2], Ку́па[2] — курортнае мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Нарачы. Уваходзіць у склад Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3466 чалавек[1]. Знаходзіцца за 18 км ад Мядзелу, за 3 км на паўднёвы ўсход ад Кабыльніку, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Паставы (лінія Варапаева — Лынтупы); на аўтамабільнай дарозе Менск — Паставы.

Нарач
трансьліт. Narač
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Дата заснаваньня: 27 кастрычніка 1964
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Нарацкі сельсавет
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва: 3466 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222395
СААТА: 6240833905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°54′24.376″ пн. ш. 26°42′23.756″ у. д. / 54.90677111° пн. ш. 26.70659889° у. д. / 54.90677111; 26.70659889Каардынаты: 54°54′24.376″ пн. ш. 26°42′23.756″ у. д. / 54.90677111° пн. ш. 26.70659889° у. д. / 54.90677111; 26.70659889
Нарач на мапе Беларусі ±
Нарач
Нарач
Нарач
Нарач
Нарач
Нарач
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Нарач — бальнеагразевы і кліматычны курорт нацыянальнага значэньня, адзін з найбуйнейшых курортаў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова Купа была нявялічкай рыбацкай вёскай. Яе назва паходзіць ад месца паганскага культу. У Купе знаходзіўся найбліжэйшы да Кабыльніку бераг Нарачы, таму яна заўсёды была купалішчам гэтага мястэчка.

У верасьні 1915 году Купу занялі нямецкія войскі. Непадалёк праходзіла лінія фронту (1915—1918), таму насельніцтва вёскі адсялілі, а на яе тэрыторыі засталіся толькі нямецкія вайскоўцы.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Купа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

З кастрычніка 1920 году Купа ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 году — у склад міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Возера Нарач было найбуйнейшым возерам тагачаснай Польшчы, таму турыстычная важнасьць Купы пачала ўзрастаць. Спачатку летнікі з усёй краіны затрымліваліся ў Кабыльніку, а ў Купе толькі купаліся. Пазьней тут збудавалі школьны цэнтар адпачынку і яхтавы клюб. У 1937 годзе да Купы дайшла лінія вузкакалейкі зь Сьвянцянаў, якая дапамагала спрашчэньню прыезду летнікоў і дала чарговы штуршок разьвіцьцю вёскі.

У 1939 годзе Купа ўвайшла ў БССР, у Мядзельскі раён. 27 кастрычніка 1964 году згодна з пастановай Менскага абласнога выканаўчага камітэту адбылося ўтварэньне куротнага пасёлку Нарачы вакол аднайменнай санаторыі. У склад пасёлку ўвайшлі вёскі Купа, Урлікі, Сьцепянёва і дамы адпачынку «Нарач» (адкрыўся ў 1964 годзе), «Зьвязда» (адкрыўся ў 1956 годзе), санаторыя «Нарач» (адкрылася ў 1963 годзе), рыбная гаспадарка «Нарач», станцыя ДАТСААФ, біялягічная станцыя БДУ (утварылася ў 1946 годзе), турыстычная база «Возера Нарач» (адкрылася ў 1958 годзе), піянэрскія лягеры «Зорачка» і «Зубраня».

На 1 студзеня 1997 году ў Нарачы было 1337 гаспадарак. Да 1999 году мястэчка было цэнтрам курортнага пасялковага савету.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1997 году — 3213 чал.; 2000 год — 3,4 тыс. чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 3,4 тыс. чал.; 2009 год — 2931 чал.[4] (перапіс); 2015 год — 3299 чал.[5]; 2016 год — 3481 чал.[6]; 2017 год — 3495 чал.[7]; 2018 год — 3466 чал.[1]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Нарачы працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і музычная школы, каапэратыўна-гандлёвая вучэльня, амбуляторыя, бібліятэка, 8 крамаў, дом побыту, аптэка, філія банку, вузел сувязі, рэстаран «Азёрны», аўтастанцыя, станцыя выратаваньня на вадзе.

Эканоміка

рэдагаваць

Лясьніцтва, біялягічная станцыя, досьледная рыбная гаспадарка «Нарач».

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

У Нарачы разьмяшчаюцца турыстычны комплекс «Нарач»; санаторыі «Нарач», «Нарачанскі бераг», «Белая Русь», «Прыазёрны», «Будаўнік»; пансіянат «Спадарожнік»; яхт-клюб «Нарачанскі»; дом адпачынку «Нарач»; гасьцініца «Нарач», гасьцявы дом «Возера Нарач».

Славутасьці

рэдагаваць

На тэрыторыі мястэчка часткова захаваўся закладзены ў XIX ст. парк (плошча складае 3 га), існуе мінэральная крыніца — радовішча мінэральнай вады на паўночна-заходнім беразе возера Нарачы (адкрытая ў 1963 годзе).

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 327—328
  3. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 149.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць