Ахова

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Ахо́ва[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Ахоўскага сельсавету. На поўдзень ад вёскі праходзіць аўтастрада Гомель — Кобрынь М10.

Ахова
трансьліт. Achova
Царква ў 1863 годзе
Царква ў 1863 годзе
Першыя згадкі: 1495
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Ахоўскі
Насельніцтва: 563 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225764
СААТА: 1254880041
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′32″ пн. ш. 25°54′54″ у. д. / 52.19222° пн. ш. 25.915° у. д. / 52.19222; 25.915Каардынаты: 52°11′32″ пн. ш. 25°54′54″ у. д. / 52.19222° пн. ш. 25.915° у. д. / 52.19222; 25.915
Ахова на мапе Беларусі ±
Ахова
Ахова
Ахова
Ахова
Ахова
Ахова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
  • 1495 г. — першая згадка: кароль Казімер Ягелончык падараваў Ахова пінскаму францысканскаму манастыру (належала гэтаму каталіцкаму ордэну да другой трэці XIX ст.)[2].
  • 1758 г. — на сродкі францысканцаў пабудавана ўніяцкая царква з дрэва. У 1786 г. пасьля пажару перабудавана ў касьцёл. У 1864 г. касьцёл перабудаваны ў праваслаўны храм. У 1924 г. храм перайшоў да католікаў, а пасьля Другой сусьветнай вайны вярнуўся да праваслаўных[2].
  • Другая трэць XIX ст. — паселішча пераходзіць у дзяржаўную ўласнасьць, налічвалася каля 40 гаспадарак[2].
  • Пачатак XX ст. — у вёсцы знаходзілася народнае вучылішча[2].
  • 1920—1930-я гг. — дзейнічаў каапэратыў «Рольнік»[2].
  • 1990-я гг. — адбудавана капліца над крыніцай[3].
  • 29 сьнежня 2010 г. — вёска Ахова ператворана ў аграгарадок[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 563 жыхары
  • 1999 год — 640 жыхароў
  • 1998 год — 287 гаспадарак, 621 жыхар[2]

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 224
  2. ^ а б в г д е История Пинска: pinskhistory.by
  3. ^ Святой источник Рождества Пресвятой Богородицы расположен возле деревни Охово
  4. ^ Решение Пинского районного Совета депутатов от 29.12.2010 N 05-12 «О преобразовании в агрогородки деревень Охово и Жидче»(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць