Рахункавод
прафэсія
Рахункавод — адмысловец у складаньні, наладжваньні ды кіраваньні парадкам рахункаводзтва, які дасьледуе ды разьбірае грашовую справаздачнасьць асобаў ды ўстановаў дзеля забесьпячэньня яе дакладнасьці ды адпаведнасьці існым правілам. Яго праца ўлучае:
- параду, ладжаньне ды ўсталяваньне нагляду за каштарысам і рахункамі;
- падрыхтоўку ды засьведчаньне грашовых справаздачаў для прадстаўленьня кіраўніцтву ды акцыянэрам;
- падрыхтоўку падатковай справаздачы, парады ў сплаце падаткаў ды аспрэчваньне позваў падатковых службоўцаў;
- прадказаньне прыбытку ды складаньне справаздачы аб каштарысе;
- грашовае расьсьледаваньне справаў аб махлярстве, неплацежаздольнасьці ды разарэньні;
- праверку рахункаводзтва;
- дасьледаваньне ды парады кіраўніцтву аб грашовай выніковасьці, удзеле ў акцыянэрным капітале, збыце ды новых вырабах;
- распрацоўку ды нагляд за парадкам вызначэньня сабекошту вырабаў ды паслугаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Накід азначэньняў (анг.) Міжнароднае ўпарадкаванае разьмеркаваньне заняткаў. Міжнародная арганізацыя працы (9 ліпеня 2009). Праверана 9 верасьня 2011 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |