Нарачанскі нацыянальны парк

нацыянальны парк у Беларусі
(Перанакіравана з «Нарачанскі (Нацыянальны парк)»)

«Нарача́нскі» — нацыянальны парк, створаны ў 1999 годзе ў мэтах захаваньня ўнікальных прыродных комплексаў, а таксама больш эфэктыўнага выкарыстаньня рэкрэацыйных магчымасьцяў прыродных рэсурсаў Нарачанскага рэгіёну і прылеглых да яго тэрыторыяў.

Разьмяшчэньне парку на мапе

Апісаньне

рэдагаваць
 
Службовыя аўтамабілі ля сядзібы нацыянальнага парку «Нарачанскі»

Нацыянальны парк «Нарачанскі» знаходзіцца пераважна ў Мядзельскім раёне (96% плошчы), а таксама часткова на тэрыторыі Вялейскага (2% плошчы), Пастаўскага (1,7% плошчы) і Смаргонскага (0,3% плошчы) раёнаў. Працягласьць Нацыянальнага парку з поўначы на поўдзень складае 34 км, з усходу на захад — 59 км. Адміністрацыя парку знаходзіцца ў курортным пасёлку Нарач Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.

Агульная плошча Нацыянальнага парку складае 97,3 тыс га (0,973 тыс. км²). 66,8 тыс га (68,7%) гэтых земляў (у асноўным, лясы і вадаёмы) перададзеныя ў склад парку. Астатнія землі ў межах Нацыянальнага парку знаходзяцца ў падпарадкаваньні іншых землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў. Тэрыторыя парку займае 60% плошчы тэрыторыі Мядзельскага раёну.

Ляндшафт

рэдагаваць

Ляндшафты тэрыторыі Нацыянальнага парку зьяўляецца разнастайнымі і ўнікальнымі. Гэта абумоўлена з аднаго боку наяўнасьцю на ягонай тэрыторыі вялікіх і малых экасыстэмаў, якія складаюць 17,1% ягонай плошчы (у першую чаргу — возера Нарач), а зь іншага — разьмяшчэньне тэрыторыі парку паміж шэрагам канцова-марэнных градаўСьвірскай, Канстанцінаўскай, Паўночна-Нарачанскай, Паўднёва-Нарачанскай, Сьвянцянскіх — і Нарачанскай водна-ладавіковай раўніны. Гэтыя геамарфалягічныя ўтварэньні моцна адрозьніваюцца між сабой па шэрагу парамэтраў, што ў выніку знайшло сваё адлюстраваньне ў складанай ляндшафтнай будове.

Часта на тэрыторыі парку на абмежаванай прасторы сустракаюцца вялікія перапады адносных і абсалютных вышыняў (адпаведна 30—40 м і 165—230 м), частыя і рэзкія чаргаваньні марэнных узвышшаў і градаў з раўніннымі ўчасткамі, упадзінамі, катлавінамі і іншымі выразнымі формамі рэльефу.

Найбольш распаўсюджаныяя тут сасновыя лясы, найбольшая шчыльнасьць якіх назіраецца ў раёне Блакітных азёраў.

 
Луг на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі»

36,4 тысячы га тэрыторыі Нацыянальнага парку (37,4%) займае лясны фонд. Па папярэдніх падліках у флёры рэгіёну парку налічваецца каля 900 відаў вышэйшых сасудзістых расьлінаў. Зь іх 5 відаў складаюць плаўны, 5 — хвашчы, 7 — папараці, 4 — галанасенныя і 879 — пакрытанасенныя віды. Гэта больш за 55% складу флёры Беларусі. У рэгіёне адзначаецца вялікая колькасьць папуляцыі і відаў мохападобных, лішаёў, водарасьцяў і грыбоў. У раёне прысутнічае значная канцэнтрацыя рэдкіх відаў пералічаных флёраў, а таксама відаў, якія зьнікаюць.

Найбольшую за ўсе астатнія віды флёры плошчу тэрыторыі парку займаюць лясы. Пераважаюць сасновыя і ялінавыя культуры. Каля 16% лясоў былі створаныя штучна. Лясы разьмешчаныя не раўнамерна, найбольшая іх канцэнтрацыя назіраецца каля паўднёва-заходніх частак Сьвянцянскіх градаў і Нарачанскай раўніны.

Сасновыя лясы складаюць 71,7% лясоў парку, яловыя — 11,4%, бярозавыя — 13,2%, чорнавольхавыя — 1,9%, асінавыя — 0,8%, шэравольхавыя — 0,5%. Лясы, дзе пераважае дуб, складаюць 0,2% плошчы, дзе ясень — таксама 0,2%. Тэрыторыі, дзе пераважаюць клён і ліпа сустракаюцца фрагмэнтарна (каля 0,01% плошчы). Расам з тым, пазначаныя шырокалісьцёвыя віды зьяўляюцца пастаяннымі кампанэнтамі ў складзе хваёвых і дробналісьцёвых лясоў.

Балотная расьліннасьць была моцна пашкоджаная ў выніку мэліярацыі балотаў. Зараз на тэрыторыі парку захаваліся толькі 4,8% балотаў, зь якіх 49,8% зьяўляюцца верхавымі, 15,2% — пераходнымі і 35,0% — нізіннымі. Найбольш унікальнымі зьяўляюцца балоты «Грамячае» і «Дзягілі», дзе захаваліся каштоўныя расьлінныя ўтварэньні. Астатнія балоты былі асушаныя і перададзеныя на сельскагаспадарчыя патрэбы. Агулам былі асушаныя звыш 8 тысячаў тарфяных балотаў і больш з 2,5 тысячаў га забалочаных земляў.

Лугавая расьліннасьць таксама ў значнай ступені зьмененая. Гэта стала вынікам мэліярацыі часткі нізінных забалочаных лугоў і ператварэньня іх у пашы і сенажаці. У складзе тэрыторыі парку знаходзіцца каля 3,1% лугоў. Хмызьняковая расьліннасьць займае 4,9% тэрыторыі парку.

Па стане на 2008 год адмысловага вывучэньня фаўны тэрыторыі Нацыянальнага парку не праводзілася. Існуюць толькі зьвесткі фрагмэнтарных дасьледаваньняў 1950—1960-х гадоў і дасьледаваньні арнітафаўны напрыканцы 1970-х і ў 1980-х гадох.

Паводле зьвестак дасьледаваньняў на тэрыторыі парку зарэгістраваныя 185 відаў птушак, пры гэтым лічыцца, што 160 зь іх гняздуюцца на тэрыторыі парку, 6 — меркавана гняздуюцца ў гэтым рэгіёне, а астатнія 19 сустракаюцца ў часы сэзонных міграцыяў. Сярод адзначаных відаў птушак 24 зь іх занеченыя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, 18 зь якіх гняздуюцца на тэрыторыі парку, што складае 24% агульнага ліку птушак, занесеных у Чырвоную кнігу.

На тэрыторыі парку заўважаны таксама занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі даўганосы крохаль. Ягоныя гнездаваньні адзначаныя на азёрах Нарач, Белае і Мядзел. Апроч гэтага, на тэрыторыі парку заўважаныя ў значнай колькасьці наступныя віды: звычайны гогаль, вялікая вып, скапа, вялікі кранштэп, а таксама шэры журавель.

Тут таксама заўважаная белая курапатка, якая зьяўляецца ў Беларусі рэліктавым відам, і ейная колькасьць і распаўсюджаньне няўхільна скарачаецца. Курапатка была выяўленая і, імаверна, яшчэ захавалася ў невялікай колькасьці на невялікім верхавым балоце вакол возера Дзягілі. Гэты від таксама быў выяўлены на іншым балоце ў паўднёвай частцы возера Нарач з правага берагу Нарачанкі 20 гадоў таму, але хутчэй за ўсё ўжо зьнік.

Сярод жывёлаў на тэрыторыі парку сустракаюцца ласі, дзікі, касулі, яноты, зайцы-белякі, зайцы-русакі, куніцы, вавёркі, выдры, бабры. Таксама ў апошні час адзначанае зьяўленьне рысі.

Іхтыяфаўна вадаёмаў тэрыторыі парку налічвае 25 відаў рыбаў, у тым ліку каштоўных відаў кшталту вугор, шчупак, сіг, рапушка, карп, лін і іншых.

Заказьнікі

рэдагаваць

У сувязі з высокай канцэнтрацыяй на тэрыторыі Нарачанскага краю рэдкіх відаў і відаў, якія зьнікаюць, унікальных прыродна-расьлінных комплексаў і вельмі каштоўных геалягічных і геамарфалягічных структураў, на тэрыторыі краю сфармавалася сетка ахоўных прыродных тэрыторыяў. На момант сварэньня Нацыянальнага парку, тут ужо функцыянавалі 6 заказьнікаў рэспубліканскага значэньня, зь якіх 1 зьўяляўся ляндшафтным заказьнікам, 2 — гідралягічныя заказьнікі і 3 — біялягічныя заказьнікі.

У лік заказьнікаў, якія функцыянуюць на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі», уваходзяць наступныя:

 
Возера Мястра

На тэрыторыі парку разьмяшчаюцца 43 вадаёмы. Азёры адрозьніваюцца па марфамэтрычных асаблівасьцях, гідралягічным рэжыме, разьвіцьцю воднага жыцьця і характарыстыцы воднай масы.

Утварэньне катлавінаў таксама адбывалася рознымі шляхамі. Найбуйнейшыя вадаёмы — Нарач, Мястра, Мядзел — разьмяшчаюцца ў падпрудных катлавінах; Балдук, Воўчын, Глубля, Лотвіны, Сьвір, Сьвірнішча — у лагчынных катлавінах; ГлубелькаРудакова — у эварзіённых катлавінах; Кузьмічы — у тэрмакарставай катлавіне; Баторына і Белае — у рэшткавых.

Азёры, разьмешчаныя на тэрыторыі парку, тэрытарыяльна ўваходзяць у 4 азёрныя групы. Азёры Нарач, Мястра, Баторына, Белае ўтвараюць Нарачанскую групу азёр. Азёры Балдук, Глубля і Глубелька ўваходзяць у групу Блакітных азёр. Азёры Сьвір і Сьвірнішча ўваходзяць у склад Сьвірскай групы азёр. А азёры Мядзел, Воўчын, Кузьмічы, Лотвіны і Рудакова ўтвараюць групу Мядзельскіх азёр.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць