Браслаўскія азёры
Браслаўскія азёры — сыстэма азёр Беларусі, разьмешчаных у Браслаўскім раёне на паўночным захадзе Беларусі. Утвараюць Браслаўскую альбо Дрывяцкую (Друйскую) групу азёраў.
Возера
Браслаўскія азёры
Браслаўскія азёры | |||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Разьмешчаныя ў басэйне ракі Друйкі. У склад Браслаўскіх азёраў уваходзіць каля 50 вадаёмаў агульнай плошчай 130 км². Агульны аб’ём вады большы перавышае 540 млн м³. Азёры разьмешчаныя сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акамуляцыі — камамі, озамі.
На поўнач ад возера Струста знаходзяцца невялікія ўчасткі лясоў Міжазёрнага ляндшафтнага заказьніка. Азёры злучаныя між сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі.
Вакол азёраў разьмяшчаецца зона адпачынку «Браслаў». Па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.
Найбольш значныя азёры групы:
- Дрывяты
- Снуды
- Струста
- Цно
- Поцех
- Недрава
- Несьпіш
- Войса
- Воласа Паўночны
- Воласа Паўднёвы
- Бужа
- Бярэжа
- Даўблі
- Пагошча
Азёры злучаныя між сабой невялікімі ручаямі, рэкамі, найбольшая зь якіх — Друйка.
Вакол азёраў знаходзіцца зона адпачынку і пракладзеныя шматлікія турысцкія маршруты.
У азёрах Браслаўскай групы захаваліся старажытныя і рэдкія віды драбнейшых жывёлаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: лімнакалянус, пантапарэя, рэліктавая мізіда. Для захаваньня прыоды азёры Воласа Паўночны і Воласа Паўднёвы з 1986 году ўключаныя ў склад суседняга зь імі ляндшафтнага заказьніка «Міжазёрны».
Ува ўсіх азёрах сустракаюцца судакі, ляшчы, вугры, шчупакі, ліны і іншыя (усяго больш за 20 прамысловых відаў).
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |