Дуброўна

горад у Беларусі
(Перанакіравана з «Дуброўна (горад)»)

Дубро́ўна — места ў Беларусі, на рацэ Дняпры пры ўтоку ў яго Задубровенкі і Сьвінкі. Адміністрацыйны цэнтар Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7079 чалавек[1]. Знаходзіцца за 107 км на паўднёвы ўсход ад Віцебску, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка (лінія Ворша — Смаленск). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Воршай, Горкамі, Асінторфам.

Дуброўна
лац. Dubroŭna
Панарама места
Панарама места
Герб Дуброўна Сьцяг Дуброўна
Першыя згадкі: 1514
Горад з: 1925
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва: 7079 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211040
СААТА: 2224501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′0″ пн. ш. 30°41′0″ у. д. / 54.56667° пн. ш. 30.68333° у. д. / 54.56667; 30.68333Каардынаты: 54°34′0″ пн. ш. 30°41′0″ у. д. / 54.56667° пн. ш. 30.68333° у. д. / 54.56667; 30.68333
Дуброўна на мапе Беларусі ±
Дуброўна
Дуброўна
Дуброўна
Дуброўна
Дуброўна
Дуброўна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://dubrovno.vitebsk-region.gov.by/

Дуброўна — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся барокавы кляштар бэрнардынаў і клясыцыстычная царква Сьвятой Тройцы, помнікі архітэктуры пачатку XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл пры кляштары бэрнардынаў і палац Любамірскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

 
Дуброўна, з мапы 1619 г.

У аснове тапоніму Дуброўна паняцьце, якое пазначае тып лесу — дубовы лес, дуброва[3].

 
Дуброўна, з мапы 1621 г.

Варыянт лацінскага напісаньня назвы места на мапах 1595[4], 1619, 1621, 1630[5], 1661[6] і 1700[7] гадоў — Dubrouna.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Кляштар бэрнардынаў, XVIII ст.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Датаваньне першага пісьмовага ўпаміну пра Дуброўна няпэўнае. Пад 1392 або 1393 годам у Мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаецца «зямля пустая Дубровенская», якую князь Дзьмітры Сямёнавіч запісаў княгіні Соф’і і яе дзецям. Аднак сучасныя дасьледнікі мяркуюць, што ў дакумэнце ідзе гаворка пра іншае «Дуброўна» або адбылося няслушнае датаваньне падзеі[8]. У канцы XV ст. неаднаразова ўпамінаецца воласьць «Дубровенскі шлях». Расейскі гісторык М. Любаўскі лічыў, што цэнтрам гэтай воласьці была вёска Дубровенка (цяпер не існуе) на захадзе Смаленшчыны, аднак цалкам магчыма, што воласьць сьпярша мела сваім цэнтрам Дуброўна, ад якога і атрымала назву[8]. Пагатоў, да гэтага часу тут ужо збудавалі замак.

Першы дакладны пісьмовы ўпамін пра Дуброўна як «горад» у значэньні ўмацаванага паселішча[8] датуецца 1514 годам. З пачатку XVІ ст. яно стала цэнтрам воласьці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяводзтваў[9]. Пазьней тут утварылася Дубровенскае графства. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў, Глябовічаў, Сапегаў, Любамірскіх ды іншых. У 1535, 1536 і 1564 гадох Дуброўна пацярпела ад набегаў маскоўскіх захопнікаў. У 1630 годзе Мікалай Глябовіч заснаваў у мястэчку касьцёл і кляштар бэрнардынаў.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Дуброўна і ваколіцаў ліцьвінамі: «…привез из Дубровны дубровленин литвин Максимка Хохлик…» (1609 год)[10], «Кондратьев Левка… литвин… Дубровского повета» (1635 год)[11], «…[Федька Оксенов] в роспросе сказался: родом литвин[a], белорусец, Дубровенского повету» (1645 год)[14].

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) па працяглай аблозе ў чэрвені — кастрычніку 1654 году Дуброўна занялі маскоўскія войскі, якія спалілі замак і вывезьлі мясцовых жыхароў у Смаленск[8]. У 1664 годзе напярэдадні адступленьня маскоўскія акупанты зноў вывезьлі зь мястэчка і ваколіцаў вялікую колькасьць мяшчанаў і сялянаў з жонкамі і дзецьмі.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе загоны казакаў і калмыкаў на чале з расейскім капітанам Салаўёвым спалілі Дуброўна. У 1732 годзе Юры Станіслаў Сапега атрымаў дазвол на правядзеньне ў мястэчку кірмашу на дзень Сьвятога Ільлі. У 1750 годзе тут заснавалі суконную мануфактуру.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дуброўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар павету ў Аршанскай правінцыі;[15] з 1777 году ў Аршанскім павеце Магілёўскага намесьніцтва, пазьней губэрні. На 1780 год у мястэчку дзеялі чатыры царквы і адзін касьцёл, працавала паштовая станцыя, штогод праводзілася 3 кірмашы[16]. У 1783 годзе ў Дуброўне пачала працаваць гадзіньнікавая фабрыка, першая ў Расейскай імпэрыі. У 1785 годзе пры кляштары піяраў (адкрыўся замест бэрнардынскага ў 1774 годзе) пачаў дзеяць калегіюм. У 1788 годзе Іван Староў на заказ Рыгора Пацёмкіна распрацаваў праекты: сядзібнага будынку, гасьцінага двара, перабудовы царквы[17]. Улетку 1789 году садовы майстар-практык і мастак-праектоўнік апошняй чвэрці XVIII стагодзьдзя, Ўільям Гульд аб’ехаў маёнткі Пацёмкіна ў Магілёўскай губерні і склаў праект парку ў Дуброўне[17]. У 1809 годзе Ф. К. Любамірскі збудаваў тут новы касьцёл.

На 1860 год у Дуброўне быў 1001 дом (зь іх мураваных — 3), дзеяла 6 цэркваў (зь іх 3 мураваныя), мураваныя касьцёл і каталіцкая капліца, драўляная сынагога і 13 юдэйскіх малітоўных школаў. На паштовай станцыі прыймалася і выдавалася розная карэспандэнцыя. Існавала вольная аптэка. У мястэчку знаходзілася кватэра прыстава 2-га стану і конны этап. 3 навучальных установаў дзеялі скарбовая жыдоўская вучэльня 1-га разраду і расейская сельская вучэльня пры Мікольскай царкве. Працавалі 3 прамысловыя прадпрыемствы, 4 талесныя фабрыкі, 4 піваварні, 2 вадзяныя млыны. Кірмашы праводзіліся ў нядзелю, сераду і пятніцу. Цераз раку Дняпро хадзіў паром. На 1861 год Дуброўна была цэнтрам воласьці Горацкага павету Магілёўскай губэрні, уласнасьць Любамірскіх. У 1870 годзе ў мястэчку пачала працаваць кумыса-лекавальная ўстанова. На 1909 год у Дуброўне было 869 жылых дамоў, зь якіх 10 мураваных, працавалі 5 млыноў. У пачатку XX ст. у мястэчку пачала працаваць ткацкая фабрыка.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуброўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Дуброўна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох уваходзіла ў склад Аршанскага раёну). У 1925 годзе Дуброўна атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі сьцяг места[18].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1846 год — 3441 чал.[19]; 1860 год — 6884 чал., зь іх 2623 праваслаўныя, 74 каталікі, 1 пратэстант, 4183 юдэі[20]; 1897 год — 7974 чал.[19]; 1900 год — 5070 чал., зь іх 2567 праваслаўных, 162 каталікі, 5 пратэстантаў, 2336 юдэяў[21]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 9469 чал.[19]; 1917 год — 5294 чал.; 1926 год — 7920 чал.; 1939 год — 9,9 тыс. чал.[19]; 1959 год — 4,9 тыс. чал.; 1971 год — 6,4 тыс. чал.[19]; 1991 год — 9,8 тыс. чал.; 1993 год — 10,1 тыс. чал.[19]; 1997 год — 9,7 тыс. чал.[22]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,9 тыс. чал.; 2007 год — 8,8 тыс. чал.; 2008 год — 8,6 тыс. чал.; 2009 год — 8041 чал. (перапіс)[23]; 2015 год — 7345 чал.[24]; 2016 год — 7224 чал.[25]; 2017 год — 7122 чал.[26]; 2018 год — 7079 чал.[1]

У Дуброўне дзеюць цэрквы Сьвятой Тройцы і Сьвятога Мікалая, касьцёл Маці Божай Фацімскай.

Адукацыя

рэдагаваць

У Дуброўне працуюць 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, дапаможная школа-інтэрнат, дашкольныя ўстановы, сярэдняя прафэсійна-тэхнічная вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі. «Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музэй»[27] створаны ў 2018 годзе, пачаў сваю дзейнасьць 3 студзеня 2020 году на вуліцы Камсамольскай у доме № 10А. Фонд музэя складае больш за 3000 адзінак прадметаў музэйнага значэньня[28][29].

Выдаецца раённая газэта «Дняпроўская праўда».

Забудова

рэдагаваць
 
Вуліца Горацкая

Генэральныя пляны Дуброўна складаліся ў 1973 і 1985 гадох. У месьце захавалася плянавальная структура XVІІ—XVІІІ стагодзьдзяў. На месцы старога цэнтру сфармаваўся новы адміністрацыйны і грамадзкі цэнтар. Забудова пераважна індывідуальная, таксама ўзводзіліся 2—5-павярховыя дамы. Прамысловая зона знаходзіцца ва ўсходняй і паўднёвай частках места.

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Гарулёва завулак Горацкі завулак[30]
Камсамольская вуліца Аптэчная вуліца
Нікандравай вуліца Бярозкаўская вуліца[31]
Першамайская вуліца Барысаглебская вуліца
? Млынавая вуліца
? Пабярэжная вуліца[32]
? Падгорская вуліца
? Перавозная вуліца
? Расасенская вуліца
? Смаленская вуліца
? Старазамкавая вуліца[33]
? Сьвірыдаўская вуліца
? Узвальная вуліца
? Хамоўская вуліца[34]

З урбананімічнай спадчыны Дуброўна да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Аршанская, Вакзальная, Віцебская, Вялікая Слабодка, Дняпроўская, Задубровенская, Ганчарная, Горацкая, Маставая, Паштовая, Рыбная, Садовая, Старапаштовая, Фабрычная і Шклоўская, завулкі Ганчарны, Дняпроўскі, Задубровенскі, Лазьневы, Млынавы, Рыбны, Старапаштовы і Шклоўскі.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Зьвесткі пра прамысловыя прадпрыемствы Дуброўна[35]
Найменьне прадпрыемства Паштовы адрас, тэлефон Прозьвішча, імя, імя па бацьку дырэктара
ААТ «Дубровенскі КПТ» м. Дуброўна
вул. Горацкая, 2а
8(02137)42570
Папоў Уладзімер Іванавіч
ААТ «Дубровенскі льнозавод» м. Дуброўна
зав. Завадзкі, 1
8(02137)40378
Басянкоў Анатоль Дзьмітрыевіч
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства побытавага абслугоўваньня «РКПА» м. Дуброўна
вул. Чырвонаармейская
8(02137)41711
Чабатаронак Міхаіл Мяленцявіч
Вытворчы цэх «Дубровенскі» ААТ «Аршанскі малочны камбінат» м. Дуброўна
вул. Чырвонаармейская, 18
8(02137)42159
Кір’янаў Алег Аляксеевіч

Транспарт

рэдагаваць

Праз Дуброўна праходзіць аўтамабільная дарога Р22 (Ворша — Буда (да М1)). За 8 км на поўнач ад места — аўтамагістраль М1E30.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Замчышча

Інфраструктура

рэдагаваць

Дуброўна — цэнтар традыцыйнага ганчарнага рамяства, г. зв. «дубровенскай керамікі». Ад 1993 году ў месьце праводзіцца рэгіянальны фэст музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне». Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[36].

Славутасьці

рэдагаваць
 
Мясцовы помнік прыроды Беларусі — кар'ер Дубровенскага льнозаводу (ліпень 2017 г.)

У цэнтры Дуброўна і за 100 м на ўсход ад утоку ракі Задубровенкі ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія зьяўляюцца помнікамі археалёгіі.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Казімер Семяновіч (*1600 — па †1651) — інжынэр і тэарэтык артылерыі, мысьляр-гуманіст, вынаходнік шматступенчатае ракеты (на думку беларускіх гісторыкаў, паходзіў з ваколіцаў Дуброўна)
  • Васіль Корань (*1640?, Дуброўна — †пачатак XVIII ст., Масква) — стваральнік першай у Расеі гравіраванай ілюстраванай Бібліі.
  • Аляксандр Казарскі (*1789—†1833) — услаўлены афіцэр, камандзір брыга «Меркурый», флігель-ад’ютант і кавалер гвардзейскага экіпажа, капітан 1 рангу
  • Ганна-Эстэр Тумаркін (Ганна Тумаркіна) (*1875—†1951) — філёзаф
  • Чарльз Яфэ (*1879—†1941) — шахматны гросмайстар
  • Якаў Шур (*1908—†1986) — навуковец у галіне фізыкі
  • Цьві Цэйтлін (*1922—†2012) — скрыпач і музычны пэдагог
  • Сямён Фрадкін (*1932—†2007) — навуковец у галіне анкалёгіі, заснавальнік школы навук па гіпэртэрміі і гіпэрглікеміі ў анкалёгіі
  • Уладзімер Кабуш (*1941) — навуковец у галіне пэдагогікі, доктар пэдагагічных навук
  • Юры Гаўрын (*1943—†2016) — мастак у жанры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва й станковага жывапісу.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[12] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[13]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 90.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 112.
  4. ^ Мапа Вялікага Княства Літоўскага 1595 году
  5. ^ Мапа Вялікага Княства Літоўскага 1630 году
  6. ^ Мапа Вялікага Княства Літоўскага 1661 году
  7. ^ Мапа Рэчы Паспалітай 1700 году
  8. ^ а б в г Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кн. 1. — Мн., 1997.
  9. ^ Насевіч В. Дуброўна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 608.
  10. ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 2. — СПб., 1841. С. 172.
  11. ^ Служилые люди Сибири конца XVI – начала XVIII века. — М.; СПб., 2020. С. 428.
  12. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  13. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  14. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 191.
  15. ^ 14.014.— Іюля 22 (1773). Высочайше утвержденный докладъ Сената. — О раздѣленіи Бѣлорусскихъ Губерній на уѣзды и об учрежденіи въ оныхъ уѣздахъ Коммисарствъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 827—833. (№ 14042).
  16. ^ Топографическия примечании на знатнейшия места путешествия Ея Императорскаго Величества в Белорусския наместничества.. — СПб.: Импер. акад. наукъ, 1780. — С. 82. — 134 с.
  17. ^ а б Белехов Н., Петров А. Иван Старов: Материалы к изучению творчества. — Москва: Академия Архитектуры, 1950. — С. 21, 116, 163, 169, 172. — 552 с.
  18. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
  19. ^ а б в г д е Насевіч В. Дуброўна // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 310.
  20. ^ Дубровна.  (рас.) // Семенов-Тян-Шанский П. П. Географическо-статистический словарь Российской империи. — СанктПетербургъ: 1865. — Т. 2. — С. 140.
  21. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 449.
  22. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 248.
  23. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  24. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
  25. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  26. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  27. ^ «Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музэй»
  28. ^ В Дубровно создан районный историко-краеведческий музей  (рас.) // «Дняпроўская Праўда» : газэта. — 25 чэрвеня 2018.
  29. ^ Дзяржаўная установа культуры «Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музэй» (рас.). Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт.
  30. ^ Дудараў Л. Аднойчы падчас суседскай размовы…. Дняпроўская праўдаПраверана 30 чэрвеня 2015 г.
  31. ^ Дудараў Л. «Якім быў горад ў даўнія часы, спадар Дудараў?». Дняпроўская праўдаПраверана 30 чэрвеня 2015 г.
  32. ^ Русецкі Ю. А. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы X—XIX стагоддзі. — Менск: БелЭн, 2002. С. 68.
  33. ^ Русецкі Ю. А. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы X—XIX стагоддзі. — Менск: БелЭн, 2002. С. 72.
  34. ^ Русецкі Ю. А. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы X—XIX стагоддзі. — Менск: БелЭн, 2002. С. 69.
  35. ^ Прамысловасьць (рас.). Дубровенский районный исполнительный комитетПраверана 24 ліпеня 2011 г.
  36. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  37. ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 2383, 19 адзінак захоўваньня. 1693—1861 гг.
  38. ^ Кулагин, Анатолий Николаевич. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии, вторая половина XVIII - начало XIX в. / Ред. Швидковский, Олег Александрович; Реценз.: Э. М. Савицкий, Т. И. Чернявская; фото: В. Б. Жерко, А. Н. Кулагина. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — С. 26, 30, 32, 49, 50. — 134 с. — 4600 ас.
  39. ^ Антипов, В. Г. Парки Белоруссии. — Менск: Ураджай, 1975. — С. 13. — 149 с.
  40. ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 3430, 17 адзінак захоўваньня. 1765—1871 гг.
  41. ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 2838, 15 адзінак захоўваньня. 1811—1871 гг.
  42. ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 2869, 8 адзінак захоўваньня. 1851—1871 гг.
  43. ^ Беларуская вёска ў цэнтры Ўкраіны, Радыё Свабода
  44. ^ Нить времени. Украинские белорусы по-хорошему завидуют своим землякам из Дубровно, TUT.BY
  45. ^ В центре Украины живут потомки дубровенцев, «Дубровенская праўда»

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць