Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі
«Збор по́мнікаў гісто́рыі і культу́ры Белару́сі» — шматтомнае даведкавае выданьне, прысьвечанае помнікам гісторыі і культуры Беларусі. У 1990 годзе атрымала Дзяржаўную прэмію БССР.
Выдавалася ў 1984—1988 гадох у Менску на беларускай мове ў 7 тамох (8 кнігах) як частка шматтомнага выданьня «Свод памятников истории и культуры народов СССР». Рыхтавалася сэктарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук Беларусі, Аддзелам археалёгіі Інстытуту гісторыі АН Беларусі і выдавецтвам Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі. У 1990 годзе на расейскай мове выйшаў дапоўнены і дапрацаваны том, прысьвечаны Берасьцейскай вобласьці[1].
Улучае артыкулы (больш за 14 тысячаў) пра нерухомыя помнікі (гісторыі, археалёгіі, архітэктуры, манумэнтальнага і манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва), якія ўцалелі з часоў старажытнасьці да сярэдзіны XIX ст., найбольш характэрныя для другой паловы XIX — пачатку XX ст., міжваеннага пэрыяду (1917—1941 гады), найлепшыя архітэктурныя збудаваньні паваеннага часу (1950—1980-я гады) і знаходзяцца або мусяць знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Значную частку артыкулаў складаюць помнікі і памятныя знакі расейскім камуністычным дзеячам, а таксама савецкія вайсковыя помнікі.
Кожны з тамоў прысьвячаецца пэўнай вобласьці БССР, тым часам Менскай вобласьці прысьвячаецца дзьве кнігі, асобны том складаюць помнікі места Менску. Матэрыялы ў тамох разьмяшчаюцца паводле раёнах (у альфабэтным парадку іх назваў). Кожны том мае імянны, геаграфічны і храналягічны паказальнікі. Як самастойная тэрытарыяльная адзінка вылучаецца абласны цэнтар, зьвесткі пра які зьмяшчаюцца ў пачатку тома. Унутры раёну першымі разьмяшчаюцца матэрыялы пра адміністрацыйны цэнтар, а потым пра помнікі іншых населеных пунктаў (у альфабэтным парадку). Артыкулы пра помнікі аднаго населенага пункту падаюцца ў альфабэтным парадку іх назваў. Агулам у выданьні 457,6 улікова-выдавецкіх аркушаў, 131 мапа, 6817 ілюстрацыяў, зь іх 1420 каляровых[2].
Тамы
рэдагаваць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — 368 с.: іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — 496 с.: іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — 383 с.: іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1986. — 371 с.: іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1988. — 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1987. — 284 с.: іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1987. — 308 с.: іл.
- Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область/ АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора, Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: С. Марцелев (гл. ред.) и др. — Менск: БелСЭ, 1990. — 424 с.: ил. ISBN 5-85700-017-3.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3