Задубровенка
рака ў Беларусі
Задубро́венка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня з рэчкай Дубровенкай 19 км. Плошча вадазбору 84 км².
Задубровенка | |
Дубровенка | |
Дуброўна. Вусьце Задубровенкі. | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | ваколіцы вёскі Станіславова 54°33′09.19″ пн. ш. 30°41′40.16″ у. д. / 54.5525528° пн. ш. 30.6944889° у. д. |
Вышыня вытоку | 185 мэтраў |
Вусьце | Дняпро 54°34′24″ пн. ш. 30°40′21.8″ у. д. / 54.57333° пн. ш. 30.672722° у. д. |
Вышыня вусьця | 153 мэтра |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Раёны | Дубровенскі раён |
Даўжыня | 19 км з рэчкай Дубровенка |
Плошча басэйну | 84 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2.6 ‰ |
Гарады на рацэ | Дуброўна |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Сьляпчанка |
Правыя | Дубровенка |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на паўночным усходзе каля вёскі Станіславова ад сутоку рэк Дубровенкі й Сьляпчанкі. Ля ўтоку Задубровенкі ў Дняпро знаходзіцца места Дуброўна.
Найбольшыя прытокі
рэдагаваць- Правыя:
- Дубровенка, выток на паўночны захад ад вёскі Волева.
- Тхарынка, выток 1 км на поўнач ад вёскі Барадзіно, упадае ў раку Дубровенку ля вёскі Карабанавічаў, даўжыня 4.8 км.
- Левыя:
- Міластоўка, выток ля вёскі Пасудзьдзева, упадае ў раку Дубровенка ля вёскі Малога Бахава, даўжыня 5.5 км.
- Сьляпчанка, выток 2 км на захад ад вёскі Махначоў, упадае ў раку Дубровенка на паўночным усходзе ад вёскі Станіславова, даўжыня 7.2 км., у межах района 5 км.[1]
На рацэ
рэдагавацьЗадубровенка
рэдагаваць- Места Дуброўна.
Правыя прытокі
рэдагаваць- Дубровенка. Вёскі: Волева. Глебава, Вячэрына, Сваташыцы, Цілевічы
- Тхарынка. Вёскі: Барадзіно, Карабанавічы
Левыя прытокі
рэдагаваць- Міластоўка. Вёскі: Пасудзьдзева, Вялікае Бахава , Малое Бахава
- Сьляпчанка. Вёскі: Махначы, Рыбалтова, Чубакова, Станіславова
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьУ межах вадазбору ёсьць наступныя помнікі археалёгіі, гісторыі, мастацтва, культуры й прыроды ў паселішчах па берагах Задубровенкі й яе прытоках.
- Кляштар бэрнардынаў (Дуброўна, XVIII—пач. XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Станіславова на правым беразе Сьляпчанкі.
- Гарадзішча ў ваколіцах вёскі Барадзіно.
- Курганны могільнік у вёсцы Глебава.
- Два гарадзішчы ў ваколіцах вёскі Карабанавічы.
- Гарадзішча ў ваколіцах вёскі Малое Бахава.
- Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча на паўднёвай ускраіне вёскі Сваташыцы.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Замчышча ля вусьця ракі Задубровенкі.
- Палац (XVIII ст.) і ліпавы парк «Бяльмонт» у стылі італьянскага адраджэньня паміж палацам і стромкім берагам Задубровенкі ў межах места Дуброўна.
- Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Сваташыцы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ А. Г. Гриневич и др. Разд. 1, Реки. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» = Электронный ресурс / Калинин М. Ю., Петлицкий Е. Е., Рутковский П. П. — Менск: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, Центральный научно-исследовательский институт комплексного использования водных ресурсов, 2011. — С. 154—157. — 530 с. (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 170—171.
- Кулагін А. М. Станіславова. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 269.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с. С. 230, 320.
- Маштаков, Петр Лазаревич. Список рек Днепровского бассейна : с картой и алфавитным указателем.. — С.-Петербург: Состоящая при Императорской академии наук Комиссия по вопросу о географической номенклатуре, 1913. — С. 34. — 292 с. (рас.)